Вануату

краіна ў Акіяніі From Wikipedia, the free encyclopedia

Вануатуmap
Remove ads

Вануа́ту (бісл.: Vanuatu, фр.: Vanuatu, англ.: Vanuatu), Рэспу́бліка Вануа́ту (бісл.: Ripablik blong Vanuatu, фр.: République du Vanuatu, англ.: Republic of Vanuatu) — ціхаакіянская дзяржава ў Меланезіі. Мяжуе на поўначы з тэрытарыяльнымі водамі Саламонавых Астравоў, на захадзе з эканамічнай зонай Аўстраліі, на паўднёвым захадзе з тэрытарыяльнымі водамі Новай Каледоніі, на ўсходзе — з тэрытарыяльнымі водамі Фіджы. Працягласць прыбярэжнай паласы — 2528 км. Рэспубліка Вануату размешчана на 83 астравах архіпелага Новыя Гебрыды. Агульная плошча сушы — 12 190 км². Насельніцтва Вануату — 215446 чал. (2008). Сталіца — Порт-Віла. Вануату — сябра ААН, Садружнасці нацый, Франкафоніі, Паўднёваціхаакіянскай камісіі і Форума ціхаакіянскіх астравоў.

Хуткія факты Рэспубліка Вануату, Дата незалежнасці ...
Thumb
Карта краіны.

Гімн Yumi, Yumi, Yumi.

Remove ads

Прырода

У склад дзяржавы ўваходзіць 12 значных астравоў, у т.л. Эспірыту-Санта (пл. 3,7 тыс. км²), Малекула (2 тыс. км²), Эраманга (1 тыс. км²), Эфатэ (0,9 тыс. км²), і каля 70 дробных. Рэльеф горны (вышыня да 1888 м); каля 60 вулканаў, у т.л. 10 дзеючых; ёсць каралавыя астравы, акаймаваныя рыфамі. Бываюць землетрасенні. Карысныя выкапні: марганцавая руда, алмазы, золата і серабро, сера. Клімат трапічны, з гарачым і дажджлівым сезонам (лістапад—красавік), цыклонамі. Сярэднямесячная тэмпература паветра 20—27 °C. Сярэднегадавая колькасць ападкаў 2310 мм. Пераважае расліннасць трапічных лясоў. Мора багатае рыбай.

Remove ads

Гісторыя

Першым востравам, заўважаным еўрапейцамі, стаў Эспірыту-Санта, адкрыты іспанскім мараплаўцам Педра Фернандэсам Кіросам у 1606 годзе і прыняты за частку «невядомай Паўднёвай зямлі». У 1906 годзе астравы сталі кандамініумам Брытаніі і Францыі пад назвай «Новыя Гебрыды». 30 ліпеня 1980 г. астравы атрымалі незалежнасць пад назвай «Рэспубліка Вануату».

Дзяржаўны лад і палітыка

Згодна з Канстытуцыяй 1980, Вануату — парламенцкая рэспубліка. Кіраўнік дзяржавы — прэзідэнт, абіраецца парламентам тэрмінам на 5 гадоў.

Заканадаўчая ўлада належыць аднапалатнаму парламенту — Нацыянальнаму сходу, які складаецца з 52 членаў і абіраецца насельніцтвам тэрмінам на 4 гады. Выбарчым правам надзелены ўсе грамадзяне, якія дасягнулі 18-гадовага ўзросту. Выканаўчая ўлада ажыццяўляецца ўрадам на чале з прэм’ер-міністрам, які абіраецца парламентам з ліку дэпутатаў. Склад кабінета міністраў прызначаецца прэм’ер-міністрам таксама з членаў Нацыянальнага сходу.

Вышэйшая судовая ўлада — Вярхоўны суд. Яго старшыня прызначаецца прэзідэнтам краіны пасля кансультацыі з прэм’ер-міністрам і лідарам апазіцыі, а тры суддзі — па рэкамендацыі Юрыдычнай камісіі.

Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел

На працягу чатырох гадоў пасля падпісання канвенцыі 1906 г. аб стварэнні кандамініума на Новых Гебрыдах адсутнічала адміністрацыйнае дзяленне, а разгляд розных спраў з удзелам меланезійцаў ажыццяўляў не агульны суд, а Ваенна-марская камісія[5]. У 1911 г. былі зроблены першыя крокі па правядзенні адміністрацыйнай рэформы. У выніку ў 1912 г. на некаторых астравах Новых Гебрыдаў былі прызначаны прадстаўнікі рэзідэнт-камісараў (за выключэннем вострава Эфатэ), якія сачылі за працаўладкаваннем, разглядалі розныя скаргі ад насельніцтва. Брытанскія прадстаўнікі былі накіраваны на астравы Тана і Эспірыту-Санта, французскія — на астравы Малекула і Пентэкост[6]. У 1985 г. была праведзена чарговая адміністрацыйная рэформа, вынікам якой стала скасаванне чатырох акругаў і стварэнне адзінаццаці астраўных саветаў.

З 1994 г. Рэспубліка Вануату падзяляецца на 6 правінцый. Назвы правінцый утвораны з першых складоў або літар асноўных астравоў, якія ўваходзяць у склад правінцыі.

Больш інфармацыі Правінцыя, Назва на англійскай мове ...
Remove ads

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads