Варанец коласападобны

From Wikipedia, the free encyclopedia

Варанец коласападобны
Remove ads

Варанец коласападобны[1] (Actaea spicata) шматгадовая расліна сямейства Казяльцовыя (Ranunculaceae).

Хуткія факты Навуковая класіфікацыя, Міжнародная навуковая назва ...
Remove ads

Батанічнае апісанне

Сцябло 30-80 см вышынёй з буйным чарговым, двойчы ці тройчы трайчастарассечаным лісцем, якое расце ад тоўстых карэнішчаў, якія знаходзяцца ў глебе. Кветкі несамастойныя, дробныя, сабраны ў гронкападобныя суквецці. Пялёсткі дробныя, лопасцевыя. Тычынкі даўжэй іншых частак кветкі. Песцік адзін. Плод — сакавітая шматнасенная ягада чорнага колеру.

Біялогія

Цвіце ў канцы вясны — пачатку лета.

Распаўсюджанне і асяроддзе пражывання

Рэдкая расліна, якая расце на схілах яраў і берагах лясных ручаёў. Ахоўваецца.

Практычнае выкарыстанне

Варанец коласападобны — ядавітая[2], лекавая расліна. У яго траве знойдзеныя алкалоіды, у пладах і каранях сапаніны і трансаканітавая кіслата. Адвар з яе п’юць пры псіхічных і страўнікавых захворваннях. Ужываецца ў гамеапатыі[3]

Зноскі

  1. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 9. — 160 с. 2 350 экз.
  2. Воронець колосистий | Каталог лікарських рослин. Архівавана з першакрыніцы 26 верасня 2015. Праверана 25 верасня 2015.
Remove ads

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads