Варанілавіцкі сельсавет

былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Пружанскім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Варані́лавіцкі сельсаве́т — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Пружанскага раёна Брэсцкай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — вёска Варанілавічы.

Хуткія факты Варанілавіцкі сельсавет, Краіна ...
Remove ads

Гісторыя

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Ружанскага раёна Брэсцкай вобласці (з 8 студзеня 1954 года да 19 чэрвеня 1954 года — Гродзенскай вобласці). 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Шчытнаўскага сельсавета[1]. 25 снежня 1962 года Ружанскі раён скасаваны, сельсавет далучаны да Пружанскага раёна. 18 чэрвеня 1963 года да сельсавета далучана частка скасаванага Калазубскага сельсавета (5 населеных пунктаў: Буцькі, Вітараж, Еськавічы, Калазубы і Перасадзічы)[2]. На 1 студзеня 1974 года ў складзе сельсавета 13 населеных пунктаў[3].

Сельсавет скасаваны 1 снежня 2009 года, усе населеныя пункты — Астравок, Буцькі, Варанілавічы, Верчыцы, Вітараж, Еськаўцы, Калазубы, Каплі, Клепачы, Ласасін, Перасадзічы, Таўцвілы, Шчытна — уключаныя ў склад Ружанскага пасялковага савета[4].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 987 чалавек[5], з іх 96,7 % — беларусы[6].

Remove ads

Населеныя пункты

  • 1 студзеня 1947 года — 5.
  • 1 студзеня 1974 года — 13[3].

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads