Ружанскі сельсавет
адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Пружанскім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ружа́нскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Пружанскага раёна Брэсцкай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр сельсавета — гарадскі пасёлак Ружаны.
Remove ads
Гісторыя
16 ліпеня 1954 года ў складзе Ружанскага раёна Брэсцкай вобласці БССР утвораны Ружанскі сельсавет шляхам аб’яднання скасаваных Бярэзніцкага і Малочкаўскага сельсаветаў[1]. 21 студзеня 1961 года ў склад сельсавета са Славаціцкага сельсавета перададзена вёска Блізная[2]. З 25 снежня 1962 года ў складзе Пружанскага раёна. 18 чэрвеня 1963 года да сельсавета далучана частка скасаванага Калазубскага сельсавета (4 населеныя пункты: Бор-Ліпы, Кавалі, Мікіцічы, Юндзілы)[3]. 12 ліпеня 1963 года ў склад Кулянскага сельсавета перададзены 7 населеных пунктаў (Байкі, Блізная, Воля, Галавічна, Карасі, Малочкі і Манчыкі)[4]. 16 красавіка 1973 года перайменаваны ў Паўлаўскі сельсавет, адначасова Вольскі сельсавет перайменаваны ў Ружанскі сельсавет[5]. На 1 студзеня 1974 года ў складзе сельсавета 10 населеных пунктаў[6]. 1 снежня 2009 года сельсавет скасаваны. На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 14 населеных пунктаў.
1 снежня 2009 года ў склад Ружанскага пасялковага савета ўключаныя ўсе населеныя пункты — Астравок, Буцькі, Варанілавічы, Верчыцы, Вітараж, Еськаўцы, Калазубы, Каплі, Клепачы, Ласасін, Перасадзічы, Таўцвілы, Шчытна — ліквідаванага Варанілавіцкага сельсавета; а таксама ўсе населеныя пункты — вёскі Байкі, Блізная, Бор-Ліпы, Воля, Заполле, Кавалі, Карасі, Куляны, Малочкі, Манчыкі, Поланск, Уласавічы, Юндзілы і хутар Мікіцічы — ліквідаванага Ружанскага сельсавета[7].
29 мая 2015 года Ружанскі пасялковы савет быў пераўтвораны ў сельсавет[8].
Remove ads
Насельніцтва
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (14 населеных пунктаў) — 1309 чалавек[9], з іх 93,8 % — беларусы, 3,7 % — рускія, 1,6 % — украінцы[10]; паводле перапісу 2019 года (33 населеныя пункты) — 4788 чалавек[11].
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads