Варатан

рака ў Арменіі і Азербайджане From Wikipedia, the free encyclopedia

Варатан
Remove ads

Варата́н, Баргюшад[2] — рака ў Арменіі і Азербайджане (дзе называецца Баргюшад), правы прыток Аракса.

Хуткія факты Варатан, Характарыстыка ...

Выток на Карабахскім нагор’і. Даўжыня ракі 178 км, плошча вадазбору 5650 км². Сярэдні расход вады 20 м³/с (на адлегласці 65 км ад вусця)[2]. Горная рака, на асобных участках цячэ ў глыбокіх каньёнападобных цяснінах. Сілкаванне галоўным чынам снегавое і падземнае. На рацэ каскад ГЭС. Вада выкарыстоўваецца на арашэнне.

На краю цясніны Варатана знаходзіцца Татэўскі манастыр[3]. У раёне манастыра ўтварыўся прыродны мост, так званы Чортаў мост, — глыба даўжынёй 200 м і шырынёй 150 м, якая навісае над рэчышчам на вышыні 100 м[4].

Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads