Татэўскі манастыр
манастырскі комплекс у Арменіі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Татэ́ўскі манасты́р[1] (арм.: Տաթևի վանք) — помнік сярэдневяковага дойлідства[1], манастырскі комплекс у Сюнікскай вобласці Арменіі, каля сяла Татэў. Рэзідэнцыя Сюнікскага мітрапаліта[1].
Заснаваны ў IX стагоддзі на месцы больш старых культавых збудаванняў. Знаходзіцца на ўзвышэнні на краю цясніны ракі Варатан[2].
Архітэктурны комплекс манастыра уключае цэрквы Грыгорыя (1836—1848), Пагоса і Петраса (895—906), надбрамную Аствацацын (XI стагоддзе), культавы манумент «Гавазан»[2] — слуп, які гойдаецца (904), крапасны сцены, жылыя і гаспадарчыя пабудовы XVII—XVIII стагоддзяў. На тэрыторыі Татэўскага манастыра знаходзіцца культурны цэнтр (Татэўскі ўніверсітэт, скрыпторый, бібліятэка).
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads