Луганская вобласць
вобласць на ўсходзе Украіны From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Луга́нская во́бласць (укр.: Луга́нська о́бласть) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка Украіны, размешчана на ўсходзе краіны, пераважна ў басейне сярэдняга цячэння Северскага Данца. Плошча — 26,684 тыс. км². Насельніцтва — 2 540,1 тыс. чалавек (2005). Адміністрацыйны цэнтр з верасня 2014 года — Севераданэцк.
Займае 6-е месца па колькасці насельніцтва і 10-е па плошчы сярод адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак краіны. На паўднёвым захадзе і захадзе мяжуе з Данецкай вобласцю, на паўночным захадзе — з Харкаўскай. Мяжуе з Расіяй, на поўначы з Белгарадскай, на паўночным усходзе — з Варонежскай, на ўсходзе і поўдні — з Растоўскай абласцямі.
У складзе вобласці 8 адміністрацыйных раёнаў, 14 гарадоў абласнога значэння, 37 тэрытарыяльных грамад[1].
Remove ads
Вядомыя асобы
- Сяргей Віктаравіч Жадан (нар. 1974), украінскі літаратар
- Аляксандр Якаўлевіч Пархоменка (1886—1921), удзельнік на бальшавіцкім баку ў грамадзянскай вайне 1917—1923 гадоў у Расіі
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads