Варнакелі

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Варнаке́лі[1] (трансліт.: Varnakieli, руск.: Варнакели) — вёска ў Воранаўскім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Беняконскага сельсавета.

Хуткія факты Краіна, Вобласць ...
Remove ads

Геаграфія

Знаходзіцца на левым беразе ракі Шальча, ля мяжы з Літвой. Размешчана за 16 км на паўночны ўсход ад Воранава, 149 км ад Гродна, 4 км ад чыг. ст. Беняконі.

Гісторыя

У 1835 г. Вераніка Остэн Сакен, як пасаг, перадала Варнакелі свайму мужу Адаму Рымшу[2]. У другой палове XIX ст. вёска ў Беняконскай воласці Лідскага павета Віленскай губерні Расійскай імперыі. У 1897 годзе 84 дзесяціны зямлі, 13 коней.

З 1921 года ў складзе Польшчы, у Беняконскай гміне Лідскага павета.

З лістапада 1939 года ў БССР. З 15 студзеня 1940 года ў Воранаўскім раёне Баранавіцкай вобласці, з 12 кастрычніка ў Беняконскім сельсавеце. З 20 верасня 1944 года ў Гродзенскай вобласці. Землі належалі саўгасу «Беняконскі».

Remove ads

Насельніцтва

  • 1897 год — 146 жыхароў, 13 двароў.
  • 1921 год — 98 жыхароў, 21 двор.
  • 1940 год — 112 жыхароў.
  • 1960 год — 74 жыхары.
  • 1970 год — 84 жыхары.
  • 2004 год — 38 жыхароў, 14 гаспадарак.
  • 2014 год — 15 жыхароў, 7 гаспадарак.

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads