Шальча
рака ў Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ша́льча, Солча (літ.: Šalčia) — рака на тэрыторыі Літвы і Беларусі, левы прыток ракі Мяркіс (басейн Нёмана).
Даўжыня ракі 76 км (з іх у Літве 65 км), плошча вадазбору 749 км² (у Літве 596 км²)[1]. Сярэднегадавы расход вады ў вусці 5,72 м³/с.
Пачынаецца ў Шальчынінкайскім раёне Літвы, на ўсход ад горада Шальчынінкай. Цячэ ў Воранаўскім раёне Гродзенскай вобласці, на працягу некалькіх кіламетраў утварае натуральную мяжу паміж Беларуссю і Літвой. Затым рака ізноў цячэ па тэрыторыі Літвы, дзе ўпадае ў Мяркіс. Найбольшы прыток — Солчыца.
На тэрыторыі Беларусі на левым беразе Шальчы размешчаны вескі Варнакелі і Беняконі.
Remove ads
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads