Варона (прыток Хапра)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Варо́на (руск.: Воро́на) — рака ў Пензенскай, Тамбоўскай і Варонежскай абласцях Расіі, правы прыток ракі Хапёр (басейн Дона).
Даўжыня ракі 454 км, плошча вадазборнага басейна — 13 200 км²[1]. Вытокам ракі з'яўляюцца крыніцы на Керанска-Чамбарскім узвышшы (на поўнач ад вёскі Ведзяняпіна Пачэлмскага раёна Пензенскай вобласці). Правы бераг нізкі, левы — высокі. У даліне ракі лісцевыя лясы, шмат азёр. Жыўленне ракі снегавое. Сярэдні гадавы расход вады ў вусці 41,5 м³/с. Ледастаў з пачатку снежня да пачатку красавіка. Максімальная глыбіня ракі — 4 м.

На рацэ Варона размешчана шмат населеных пунктаў, у тым ліку гарады Кірсанаў, Уварава і ў вусці Барысаглебск.
Remove ads
Зноскі
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads