Вароны (Віцебскі раён)

аграгарадок у Віцебскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Вароны — аграгарадок (да 2008 — вёска), цэнтр Варонаўскага сельсавета Віцебскага раёна на беразе возера Палонскага. За 12 км ад Віцебска на аўтадарозе Р21 Віцебск – Лёзна (мяжа з Расійскай Федэрацыяй). Плошча 237,8393 га[1].

Хуткія факты Краіна, Вобласць ...
Remove ads

Гісторыя

Назва вёскі паходзіць ад мянушкі і прозвішча Варона. Вёска вядома як маёнтак з XVI ст. у Віцебскім ваяводстве Вялікага Княства Літоўскага, уласнасць паноў Крывашэенкаў. У маёнтак уваходзілі вёскі Паповічы, Семянкова і Гонавічы. У 1600 г. уласнасць пана Івана Клызы, які ў 1634 г. прадаў маёнтак пану Васілю Абуховічу.

У XIX ст. маёнтак у Каралёўскай воласці Віцебскага павета і губерні. У кастрычніку 1812 г. на паўднёвай ускраіне вёскі, непадалёку ад шашы Віцебск—Смаленск адбыўся бой французска-расійскіх войск, на месцы якога, на сродкі вайсковай часці Ямбургскіх уланаў пастаўлены помнік-абеліск з літым чыгунным крыжам. У 1905 г. маёнтак (2 двары, 15 жыхароў) належаў мешчаніну-стараверу Хруцкаму, які меў тут 100 дзесяцін зямлі.

З 20 жніўня 1924 г. у Рудніцкім сельсавеце Віцебскага раёна і акругі. У 1926 г. у вёсцы 20 двароў, 87 жыхароў. У 1936 г. сюды пераселены жыхары вёсак Старынкі, Гаравічы, у 1939 г. — населеных пунктаў Лускі, Прудзіна, Пунькі і Кузьменкі. У 1941 г. у вёсцы 95 двароў, 380 жыхароў. Падчас Другой сусветнай вайны, у кастрычніку 1943 г., нямецкія акупацыйныя ўлады знішчылі тут 90 двароў і 6 мірных жыхароў. Вывезена ў Трэці Рэйх 36 чал. На фронце загінула 13 вяскоўцаў. У баях за вызваленне вёскі і наваколля загінулі 3582 воіны Савецкай арміі і партызанаў. З 16 ліпеня 1954 г. — цэнтр сельсавета. У 1969 г. у вёсцы 180 двароў, 527 жыхароў.

На 1 студзеня 2003 г. — 313 двароў, 659 жыхароў. У вёсцы размешчана цэнтральная сядзіба камунальнага ўнітарнага сельгаспрадпрыемства «Вароны».

Remove ads

Насельніцтва

  • 756 жыхароў, 314 двароў (1996)
  • 679 жыхароў (2009)

Інфраструктура

Сярэдняя школа. Дом культуры і бібліятэка. Камбінат бытавога абслугоўвання. Аддзяленне сувязі. Магазіны.

Памятныя мясціны

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads