Варонаўскі сельсавет
адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Віцебскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Варо́наўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Віцебскага раёна Віцебскай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок (да 2009 года вёска) Вароны.
Remove ads
Гісторыя
Утвораны 16 ліпеня 1954 года ў складзе Віцебскага раёна Віцебскай вобласці БССР шляхам аб’яднання скасаваных Рудніцкага і Каралёўскага сельсаветаў, тады ж у склад Стасеўскага сельсавета Лёзненскага раёна перададзена вёска Бычкова[1]. 22 снежня 1960 года ў склад сельсавета з Бабініцкага сельсавета перададзены 2 населеныя пункты (Абухава і Пушкары)[2]. 10 красавіка 1965 года ў склад Акцябрскага сельсавета перададзены 3 населеныя пункты (Бандары, Лужына і Селівоўшчына)[3]. 7 жніўня 1979 года ў склад Бабініцкага сельсавета перададзена вёска Агароднікі, а ў склад сельсавета з Вымнянскага сельсавета перададзена вёска Паддуб’е[4].
Remove ads
Насельніцтва
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1423 чалавекі[5], з іх 85,9 % — беларусы, 11,7 % — рускія, 0,8 % — украінцы[6]; паводле перапісу 2019 года — 1350 чалавек[7].
Склад
На 1 студзеня 1974 года ў складзе Варонаўскага сельсавета знаходзіліся 15 населеных пунктаў[8]. Зараз у склад сельсавета ўваходзяць 13 населеных пунктаў:
Зноскі
- Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Витебской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
- Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 22 снежня 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1961, № 4 (924).
- Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 10 красавіка 1965 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1965, № 18 (1098).
- Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 7 жніўня 1979 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1979, № 27 (1617).
Remove ads
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads