Варонінка

рака ў Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Варо́нінка[1][2], Вароніна[1][2] — рака ў Быхаўскім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі, правы прыток ракі Ухлясць (басейн Дняпра).

Хуткія факты Варонінка, Характарыстыка ...

Даўжыня ракі 14[2] (16[1]) км. Плошча вадазбору 133 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,4 м/км. Пачынаецца за 2 км на ўсход ад вёскі Гадылёва, вусце за 3 км на поўдзень ад вёскі Вараніно. Вадазбор на захадзе Аршанска-Магілёўскай раўніны. Рэчышча на ўсім працягу каналізаванае. Рака прымае сцёк з сеткі меліярацыйных каналаў і ракі (ручая[3]) Арыя (Бруськая)[4]. Каля вёскі Следзюкі на рацэ вадасховішча Следзюкі[5].

Remove ads

Зноскі

  1. Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1. Ааліты — Гасцінец / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983.  575 с., іл. 10 000 экз. — С. 131.
  2. Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Могилёвская область / Редактор Г. Г. Науменко. Мн.: РУП «Белкартография», 2012. — С. 27. — 64 с. 10 000 экз. ISBN 978-985-508-173-0. (руск.)
Remove ads

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads