Варшаўская архідыяцэзія

From Wikipedia, the free encyclopedia

Варшаўская архідыяцэзія
Remove ads

Варшаўская архідыяцэзія (лац.: Archidioecesis Varsaviensis) — архідыяцэзія Рымска-Каталіцкай царквы з цэнтрам у горадзе Варшава, Польшча. У мітраполію Варшавы ўваходзяць Плоцкая і Варшаўска-Пражская дыяцэзіі. Кафедральным саборам варшаўскай архідыяцэзіі з'яўляецца касцёл Святога Яна Хрысціцеля.

Хуткія факты Варшаўская архідыяцэзія, Рымскі абрад ...
Remove ads

Гісторыя

16 кастрычніка 1798 года Рымскі Папа Пій VI выдаў булу Ad universam agri, якой заснаваў Варшаўскую дыяцэзію. Першапачаткова Варшаўская дыяцэзія ўваходзіла ў Пазнаньскую мітраполію. 12 студзеня 1794 года Рымскі Папа Пій VI выпусціў дэкрэт Quam Eminentissimus, якім далучыў дыяцэзію да Гнезненскай мітраполіі.

12 сакавіка 1818 года Рымскі Папа Пій VII выдаў булу Militantis Ecclesiae regimini, а 30 чэрвеня 1818 года Ex imposita Nobis, якімі ўзвёў Варшаўскую дыяцэзію ў ранг архідыяцэзіі. У 1863 годзе пасля Студзеньскага паўстання архібіскуп Зыгмунт Шчэнсны Фялінскі быў сасланы ўладамі Расійскай імперыі ў Яраслаўль, дзе знаходзіўся ў ссылцы да 1883 года. Пасля свайго вяртання ў Варшаву архібіскуп Зыгмунд Фялінскі падаў у адстаўку.

28 кастрычніка 1925 года Рымскі Папа Пій XI выдаў булу Vixdum Poloniae unitas, якой далучыў да Варшаўскай мітраполіі Плоцкую, Сандамірскую, Люблінскую, Лодзінскую і Сядлецкую дыяцэзіі .

25 сакавіка 1992 года Рымскі Папа Ян Павел II выдаў булу Totus tuus Poloniae populus, якой перадаў частку тэрыторыі Варшаўскай архідыяцэзіі новым Ловіцкай і Варшаўска-Пражскай дыяцэзіям.

Remove ads

Ардынарыі архідыяцэзіі

  • біскуп Юзаф Мяскоўскі (29.10.1798 — 16.11.1804);
  • біскуп Ігнацій Рачынскі (1806—1818);
  • архібіскуп Францішак Скарбек фон Мальчэўскі (2.10.1818 — 18.04.1819);
  • архібіскуп Шчэпан Халоўчыц (17.12.1819 — 27.08.1823);
  • архібіскуп Войцех Скашэўскі (1824 — 12.06.1827);
  • архібіскуп Ян Павел Вароніч (28.01.1828 — 6.12.1829);
    • Эдвард Чарнецкі (1829—1831), апостальскі адміністратар;
    • Адам Пашковіч (1831—1833), апостальскі адміністратар;
    • Павел Страшынскі (1833—1837), генеральны вікарый;
  • архібіскуп Станіслаў Костка Хараманскі (21.11.1836 — 21.02.1838);
    • Томаш Хмялеўскі (1838 — 30.07.1844), генеральны вікарый;
    • Антоній Мельхіёр Фіялкоўскі (30.07.1844 — 18.09.1856), апостальскі адміністратар;
  • архібіскуп Антоній Мельхіёр Фіялкоўскі (18.09.1856 — 18.09.1861);
  • святы архібіскуп Зыгмунт Шчэнсны Фялінскі (6.01.1862 — 15.03.1883);
  • архібіскуп Вінцэнты Тэафіл Попел (16.03.1883 — 8.12.1912);
  • кардынал Аляксандр Какоўскі (7.05.1913 — 30.12.1938) — кардынал з 15.01.1919 года;
  • кардынал Аўгуст Хлонд (13.01.1946 — 22.10.1948);
  • кардынал Стэфан Вышынскі (12.11.1948 — 28.05.1981) — кардынал з 12.01.1953 года;
  • кардынал Юзаф Глемп (7.07.1981 — 6.12.2006) — кардынал з 2.02.1983 года;
  • архібіскуп Станіслаў Вельгус (6.12.2006 — 7.01.2007);
  • кардынал Казімеж Ныч (3.03.2007 — па цяперашні час) — кардынал з 20.11.2010 года.
Remove ads

Крыніца

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads