Зыгмунт Фялінскі

From Wikipedia, the free encyclopedia

Зыгмунт Фялінскі
Remove ads

Зы́гмунт Шчэ́нсны Фялі́нскі герба «Фарэнсбах» (польск.: Zygmunt Szczęsny Feliński; 1 лістапада 1822, Ваютын — 17 верасня 1895, Кракаў) — польскі рымска-каталіцкі біскуп, прафесар Санкт-Пецярбургскай Імператарскай рымска-каталіцкай духоўнай акадэміі, архібіскуп-мітрапаліт варшаўскі (1862—1883), сталы член Дзяржаўнай рады Царства Польскага (ад 1862[2]), каталіцкі святы.

Хуткія факты Зыгмунт Шчэнсны Фялінскі, Архібіскуп Варшаўскі ...
Remove ads

Біяграфія

Быў сёмым з адзінаццаці дзяцей Герарда Фялінскага і Евы з Вендарфаў. Бацька памёр у 1833 годзе, пакінуўшы жонку з шасцёма дзецьмі. Выхоўваўся маці з дапамогай бабулі.

На пяты год па смерці мужа Ева Фялінская за ўдзел у змове Канарскага была выслана ў Бярозаў на рацэ Об. 16-гадовы Зыгмунт застаўся з двума братамі і трыма сёстрамі бяз даху над галавой і якіх-небудзь сродкаў да існавання, паколькі іхняя маёмасць у Крэменцы і маёнткі ў Ваютыне і Збарышаве былі абкладзены секвестрам. Асірацелых дзяцей узялі пад апеку знаёмыя, паколькі жывых сваякоў не засталося.

Дзякуючы фінансавай дапамозе заможнага абываталя з Падолля Зянона Бяліны-Бжазоўскага Зыгмунт Фялінскі здолеў скончыць матэматычныя студыі ў Маскве, а пасля гуманітарныя ў Парыжы — Сарбоне і Калежы дэ Франс. У Парыжы Фялінскі пазнаёміўся з Юльюшам Славацкім, быў адзіным палякам, што прысутнічаў пры яго смерці. Навязаў таксама кантакты з іншымі вядомымі палякамі, сярод якіх Багдан Залескі, палкоўнік Уладзіслаў Замойскі і князь Адам Чартарыйскі.

Атрымаўшы звестку пра пачатак Пазнаньскага паўстання, разам з прыяцелямі выехаў у Познань. Паспеў узяць удзел у бітве пад Мілославам, дзе быў паранены. Па заняпадзе паўстання прыйшоў да высновы, што найлепшай службай народу будзе праца над яго ўнутраным адраджэннем, і найбольш плённа гэта можа зрабіць каплан. Таму вырашыў паступаць у духоўную семінарыю.

У 1851 распачаў навучанне ў духоўнай семінарыі ў Жытоміры. Праз два месяцы быў пераведзены на другі курс, а ў канцы 1852 накіраваны ў Духоўную акадэмію ў Пецярбург. 8 верасня 1855 года рэктар акадэміі Ігнацы Галавінскі высвеціў яго на духоўніка. Працаваў вікарыем парафіі святой Кацярыны і выкладаў у прыкляштарнай школе айцоў-дамініканцаў. Праз два гады атрымаў званне прафесара і духоўнага айца Імператарскай рымска-каталіцкай духоўнай акадэміі.

У 1862 годзе атрымаў прызначаны архібіскупам варшаўскім і выехаў з Пецярбургу. У першую чаргу рэканцыляваў і адкрыў зачыненыя касцёлы. Заняўся душпастырскай працай, унутраным адраджэннем духавенства, фарміраваннем навучэнцаў, кансісторскаю рэформай.

Ідэалагічна быў блізкі да «белых», але палітычна не далучаўся ні да воднага з бакоў. Не падтрымліваў імкнення да ўзброенага паўстання. Па выбуху Студзеньскага паўстання тэрор акупантаў пасіліўся, да чаго не застаўся абыякавы Зыгмунт Фялінскі. На знак пратэсту напісаў 15 сакавіка 1863 ліст да цара, у якім заступаўся за людзей і заклікаў: «…учыні з Польшчы незалежную нацыю…» Вялікі князь Канстанцін Мікалаевіч, намеснік Царства Польскага, якому Фялінскі перадаў гэты ліст, адмовіўся перасылаць яго цару. У выніку гэтага архібіскуп выйшаў з Рады дзяржавы.

Неўзабаве ліст быў апублікаваны ў французскім часопісе «Journal», што стала нагодаю для 20-гадовай высылкі Зыгмунта ў Яраслаўль на Волзе. Меў магчымасць вярнуцца ў сталіцу пры ўмове разрыву стасункаў з Апостальскай сталіцай і поўнага падпарадкавання царскаму ўраду, але адмовіўся. У архідыяцэзіі па высылцы архібіскупа была ўведзена касцёльная жалоба: змоўклі арганы, званы і спевы.

У Яраслаўлі, дзе застаў некалькі сотняў каталікоў, праводзіў шырокую апостальскую і дабрачынную дзейнасць сярод польскіх выгнанцаў. Адчыніў капліцу і адпраўляў для вернікаў набажэнствы.

Пасля цяжкіх і працяглых перамоў між Ватыканам і расійскім урадам быў памілаваны і атрымаў дазвол выехаць з Яраслаўлю. Атрымаў прызначэнне на архібіскупа Тарсуса, аднак не меў права вяртацца і нават мінаць варшаўскую архідыяцэзію. Паехаў праз Львоў, Кракаў, Рым, паўсюль сустрэты як народны герой. У Рыме спаткаўся з Папам Лявонам XIII.

Вярнуўшыся на радзіму, замешкаў у Дзвінячцы як капелан капліцы пры дворыку Гелены Казябродскай. Заняўся душпастырствам, казанямі, набажэнствамі. У верасні 1885 года заснаваў тут першую школу, дзе навучалі сёстры Сям’і Марыі. У апошнія гады жыцця распачаў будаўніцтва касцёлу.

Памёр 17 верасня 1895 у палацы біскупа Яна Пузыны ў Кракаве. Пахаваны 20 верасня на Ракавіцкіх могілках. Праз колькі дзён труна перавезеная ў Дзвінячку, дзе перапахаваная ў грабніцы графаў Кемшыцкіх і Казябродскіх. 5 чэрвеня труна перавезеная ў Варшаву і часова захоўвалася ў касцёле Святога Крыжа, а 14 красавіка 1921 урачыста перанесеная ў архікафедру і змешчаная ў падзямеллях.

Remove ads

Беатыфікацыя і кананізацыя

Thumb
Абраз святога Зыгмунта

Беатыфікацыйны працэс пачаўся 31 мая 1965 і скончыўся 30 студзеня 1984. 18 жніўня 2002 Папа Рымскі Ян Павел II на Кракаўскіх лугах абвясціў яго беатыфікаваным.

6 снежня 2008 года Кангрэгацыя кананізацыйных спраў абнародавала дэкрэт з прызнаннем цуду, дасягнутага дзякуючы заступніцтву бл. Зыгмунта Шчэнснага Фялінскага. Ён датычыў ацалення сястры Бажэны Зэлек з Таварыства сёстраў Сям’і Марыі, заснаванага Фялінскім, якая пакутавала на страту шпіку. Кананізацыйны працэс быў завершаны падчас канстысторыі 21 лютага 2009 года. Рашэнне пра кананізацыю біскупа прыняў Бенедыкт XVI, а святым абвясціў 11 кастрычніка 2009 у Ватыкане[3].

Літургічныя ўспаміны Зыгмунта Шчэнснага Фялінскага адзначаюцца 17 верасня.

Рэліквіі Фялінскага знаходзяцца ў касцёле Святога Язэпа ў Кракаве[4].

Remove ads

Гл. таксама

  • Святыя Польшчы
  • Спіс асоб, кананізаваных Янам Паўлам II

Зноскі

  1. Zygmunt Szczęsny Feliński // Internetowy Polski Słownik Biograficzny
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q96022943'></a>
  2. Zygmunt Szczęsny Feliński, Pamiętniki, Warszawa 1986, s. 526.
  3. Katarzyna Wiśniewska.. Papież ogłosił pięciu nowych świętych, w tym Polaka (польск.). Z życia Kościoła. Gazeta Wyborcza (11 кастрычніка 2009). Праверана 12 сакавіка 2013.
  4. Marzena Gertz.. Kanonizacja Błogosławionego Zygmunta Szczęsnego Felińskiego (польск.). Stowarzyszenie PODGORZE.PL. Праверана 12 сакавіка 2013.
Remove ads

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads