Васіль Іванавіч Пятроў (старшыня КДБ БССР)
старшыня КДБ БССР From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Васі́ль Іва́навіч Пятро́ў (31 снежня 1918 года, вёска Бяляева, Веліжскі павет, Віцебская губерня (у цяперашні час Веліжскі раён, Смаленская вобласць — 31 снежня 2003, Мінск) — старшыня КДБ пры СМ БССР (1959—1970).
- Пра Маршала СССР гл.асобны артыкул Васіль Іванавіч Пятроў
Remove ads
Remove ads
Біяграфія
Рускі. У 1939 годзе скончыў Кіеўскае ваеннае вучылішча сувязі імя М. І. Калініна, у 1951 годзе — юрыдычны факультэт Львоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя І. Франко (экстэрнам).
Пасля вучобы ў ваенным вучылішчы — у органах дзяржаўнай бяспекі: супрацоўнік ГА УДБ НКУС СССР Кіеўскай асобай ваеннай акругі.
У 1941—1946 гадах — супрацоўнік ГА Паўднёва-Заходняга і Сталінградскага франтоў, супрацоўнік ГУКР «Смерш» НКА СССР Паўднёвага, 4-га Украінскага франтоў, затым Прыкарпацкай ваеннай акругі.
З 1946 года — начальнік аддзялення, намеснік начальніка аддзела, начальнік аддзела УВКР МДБ СССР, начальнік аддзела контрразведкі 8-й механізаванай арміі Прыкарпацкай ваеннай округі. У 1954 прызначаецца намеснікам начальніка 3-га Галоўнага ўпраўлення КДБ пры СМ СССР, а ў 1956 — начальнікам ГА КДБ пры СМ СССР па Беларускай ваеннай акрузе.
З 13 кастрычніка 1959 г. па 10 жніўня 1970 года — старшыня Камітэта дзяржаўнай бяспекі пры Савеце Міністраў БССР.
У 1970—1980 гадах — начальнік ГА КДБ пры СМ СССР у Паўночнай групе войскаў. Пасля звальнення ў запас кіраваў аддзелам Міністэрства гандлю БССР (1981—1983 гады).
З 1983 года на пенсіі.
Remove ads
Узнагароды
Узнагароджаны ордэнам Леніна, ордэнамі Айчыннай вайны 1-й і 2-й ступеняў, двума ордэнамі Чырвонай Зоркі, ордэнам «За службу Радзіме ва Узброеных Сілах СССР» 3-й ступені, Баявым чэхаславацкім крыжам, Камандорскі крыжам ордэна Адраджэння Польшчы і многімі медалямі.
Зноскі
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads