Васіль Іванавіч Чэкан

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Васіль Іванавіч Чэкан (нар. 18 кастрычніка 1959, Марцінава Бешанковіцкага раёна Віцебскай вобласці) — беларускі палітык.

Remove ads

Біяграфія

Скончыў Іванаўскае пажарна-тэхнічнае вучылішча Міністэрства ўнутраных спраў СССР па спецыяльнасці «Супрацьпажарная тэхніка і бяспека», Наваполацкі політэхнічны інстытут па спецыяльнасці «Прамысловае і грамадзянскае будаўніцтва».

Праходзіў службу на розных пасадах у органах і падраздзяленнях па надзвычайных сітуацыях Віцебскай вобласці і г. Віцебска, узначальваў Віцебскае абласное ўпраўленне Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь, быў начальнікам Дэпартамента па матэрыяльных рэзервах Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь.

Выбіраўся дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 6-га склікання.

Remove ads

Узнагароды

Узнагароджаны ордэнам «За службу Радзіме» III ступені, медалём «За бездакорную службу» I, II і III ступені[1].

Зноскі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads