Васіль Іванавіч Ігнаценка
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Васіль Іванавіч Ігнаце́нка (13 сакавіка 1961, в. Спярыжжа, Брагінскі раён, Гомельская вобласць — 13 мая 1986, Масква) — ліквідатар аварыі на Чарнобыльскай АЭС, камандзір аддзялення 6-й самастойнай ваенізаванай пажарнай часці па ахове горада Прыпяць, Герой Украіны (2006).
Remove ads
Біяграфія
Нарадзіўся 13 сакавіка 1961 годзе ў вёсцы Спярыжжа Брагінскага раёна Беларусі. Бацькі — Іван Тарасавіч і Таццяна Пятроўна Ігнаценкі[1].
Пасля заканчэння Гомельскага вучылішча электратэхнікі працаваў па спецыяльнасці ў Бабруйску. На службу ў армію трапіў у адну з пажарных часцей Масквы, дзе захапіўся пажарнай справай. Пасля службы працаваў у спецыялізаванай ваенізаванай пажарнай часці № 6 горада Прыпяць. Старшы сяржант унутранай службы, майстар спорту СССР.
Васіль Ігнаценка прымаў непасрэдны ўдзел у тушэнні пажару на Чарнобыльскай АЭС уначы з 25 на 26 красавіка 1986 годзе. Ён быў сярод першых пажарнікаў, якія прыбылі на тушэнне пажару на чацвёртым энергаблоку ЧАЭС, у выніку атрымаў смяротную дозу радыеактыўнага апраменьвання. Перавезены на лячэнне ў Маскву ў шостую клініку Інстытута біяфізікі.
Памёр 13 мая 1986 годзе. Пахаваны ў Маскве на Міцінскіх могілках.
Remove ads
Памяць
- 25 жніўня 2007 года ў горадзе Беразіно ўсталяваная і асвечаная памятная дошка ў гонар героя Чарнобыля — Васіля Ігнаценкі[2];
- манумент на цэнтральнай плошчы Брагіна;
- імем Васіля Ігнаценкі названыя вуліцы ў Брагіне, Беразіне і Мінску;
- бюст у вёсцы Буда Люшаўская Буда-Кашалёўскага раёна;
- экспазіцыя ў Брагінскім гісторыка-этнаграфічным музеі (верасень 2008 года);
- Сярэдняя школа № 56 у Мінску носіць імя Васіля Ігнаценкі[3].
Remove ads
У культуры
- у міні-серыяле «Чарнобыль» («Chernobyl») 2019 года вытворчасці HBO (ЗША, Вялікабрытанія) Васіль Ігнаценка з’яўляецца адной з дзеючых асоб.
Узнагароды
- ордэн Чырвонага Сцяга (пасмяротна) — узнагароджаны Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 24 снежня 1986 года «За мужныя і самаадданыя дзеянні, праяўленыя пры ліквідацыі аварыі на Чарнобыльскай АЭС і ліквідацыі яе наступстваў»[4];
- Герой Украіны (пасмяротна, з уручэннем ордэна «Залатая Зорка») — узнагароджаны Указам Прэзідэнта Украіны ад 21 красавіка 2006 года «За гераічны подзвіг у імя жыцця цяперашніх і будучых пакаленняў, асабістую мужнасць і самаахвяраванне, праяўленыя пры ліквідацыі аварыі на Чарнобыльскай АЭС»[5].
Remove ads
Зноскі
- У сэрца стукай несціхаючы боль Архівавана 5 сакавіка 2016.
- В Березино открыта мемориальная доска герою-чернобыльцу Василию Игнатенко (руск.)(недаступная спасылка). news.21.by (25 жніўня 2007). Архівавана з першакрыніцы 30 мая 2019. Праверана 30-5-2019.
- Средняя школа №56 г.Минска имени В.И.Игнатенко Архівавана 14 ліпеня 2023.
- Супрацоўнікі МНС ушанавалі памяць ахвяр на Чарнобыльскай АЭС(недаступная спасылка) Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 10 красавіка 2016. Праверана 1 сакавіка 2025.
Remove ads
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads