Чарнобыль (міні-серыял)
міні-серыял From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
«Чарнобыль» (англ.: Chernobyl) — гістарычны міні-серыял, створаны Крэйгам Мэйзінам. Прэм’ера серыяла, створанага амерыканскім каналам HBO з брытанскай тэлесеткай Sky, адбылася ў ЗША і Вялікабрытаніі 6 мая 2019 года[2]. Паказ на беларускай мове на вялікім экране адбыўся 29 чэрвеня 2019 года[3].
Remove ads
Перадумовы
Як адзначаецца на сайце «Deadline Hollywood», «Чарнобыль» адлюстроўвае «праўдзівую гісторыю адной з горшых тэхнагенных катастроф у гісторыі і распавядае пра адважных мужчын і жанчын, якія ахвяравалі сабой, каб выратаваць Еўропу ад нябачнай небяспекі. Міні-серыял адлюстроўвае маштаб катастрофы на атамнай станцыі, якая адбылася ва УССР у красавіку 1986 года, Раскрываючы, як і чаму гэта адбылося, і распавядаючы жахлівыя і выбітныя гісторыі герояў, што змагаліся і загінулі»[4].
Remove ads
У ролях
- Джарэд Гарыс — Валерый Лагасаў, акадэмік, спецыяліст па атамных рэактарах, намеснік Інстытуту атамнай энергіі імя Курчатаўа, узначальваў камісію, якая раследвала прычыны аварыі на Чарнобыльскай АЭС.
- Эмілі Уотсан — Ульяна Хамюк, выдуманы персанаж, навукоўца з Інстытута ядзернай энергетыкі АН Беларускай ССР, член урадавай камісіі па ліквідацыі наступстваў аварыі[5][6].
- Стэлан Скарсгард — Барыс Шчарбіна, намеснік старшыні Савета Міністраў СССР і кіраўнік Камітэта па паліву і энергетыцы пры Савеце Міністраў.
- Адам Нагаіціс — Васіль Ігнаценка, пажарны.
- Джэсі Баклі — Людміла Ігнаценка, жонка Васіля Ігнаценка.
- Дэвід Дэнсік — Міхаіл Гарбачоў.
- Пол Рытэр — Анатоль Дзятлаў, намеснік галоўнага інжынера Чарнобыльскай АЭС.
- Сем Тротан — Аляксандр Акімаў, начальнік начной змены, якая працавала на чацвёртым энергаблоку Чарнобыльскай АЭС 26 красавіка 1986 года.
- Кон О'Ніл — Віктар Бруханаў, дырэктар Чарнобыльскай АЭС.
Remove ads
Эпізоды
Remove ads
Вытворчасць
Распрацоўка
26 ліпеня 2017 года было абвешчана, што тэлеканал HBO замовіў серыял «Чарнобыль», што стала яго першай сумеснай вытворчасцю са Sky Television. Сцэнарый да пяцісерыйнага міні-серыялу павінен быў быць напісаны Крэйгам Мэйзінам, а рэжысёрам міні-серыяла павінен быў стаць Ёхан Рэнк. Мэйзіна таксама павінен быў выступаць у якасці выканаўчага прадзюсара разам з Кэралін Штраус і Джэйн Фезэрстоўн, а Крыс Фрай і Рэнка выступалі ў якасці су-выканаўчых прадзюсараў[4][12].
11 сакавіка 2019 года стала вядома, што прэм’ера міні-серыялу адбудзецца 6 мая 2019 года[13].
28 сакавіка 2019 года ў інтэрнеце быў размешчаны трэйлер да будучага серыялу[14].
Здымкі
Асноўныя здымкі праходзілі ў Літве ў перыяд з красавіка па май 2018 года, а ў чэрвені — у Кіеве[12]. Большая частка натурных здымкаў энергаблокаў ЧАЭС адбывалася на Ігналінскай АЭС, якая мае рэактары таго ж тыпу (РБМК), што і Чарнобыльская АЭС. Здымкі гораду Прыпяць ажыццяўляліся ў Вільні, у раёне Фабіёнішкес[15].
Remove ads
Беларускі пераклад
Паўтара месяца спатрэбілася кампаніі А1, каб дамовіцца з «HBO», на платформе якога выйшаў «Чарнобыль», і ўласна перакласці ўсе пяць эпізодаў серыялу. 29 чэрвеня 2019 года серыял упершыню паказвалі на беларускай мове і на вялікім экране.
Ацэнкі
Міні-серыял «Чарнобыль» на Internet Movie Database (IMDb) атрымаў ад гледачоў большы рэйтынг чым вядомыя гіты «Breaking Bad» і «Гульня тронаў»[16].
Пісьменніца Святлана Алексіевіч заявіла, што лічыць міні-серыял «Чарнобыль» найлепшым сярод экранізацый і пастановак «Чарнобыльскай малітвы». Яна ў прыватнасці сказала:[17]
![]() |
Вельмі моцны фільм. Нешта такое там было знойдзена ў эстэтыцы, што прабіваецца да сучаснай свядомасці. Там ёсць і доля страху, ёсць развагі, ёсць прыгажосць. Гэта тое, што мяне заўсёды хвалявала ў зле, калі гэта не адкрытае зло, калі столькі ўсяго перамешана. |
![]() |
Remove ads
Узнагароды
Серыял «Чарнобыль» атрымаў тры ўзнагароды на цырымоніі «Эмі» ў Лос-Анджэлесе. Ён быў прызнаны найлепшым міні-серыялам года, а таксама ўзнагароды атрымалі рэжысёр Ёхан Рэнк і сцэнарыст Крэйг Мэйзін[18]. У студзені 2020 года «Чарнобыль» узнагароджаны амерыканскай кінапрэміяй «Залаты глобус»[19][20].
Крыніцы
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads