Васіль Ігнацьевіч Сцяпура
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Васіль Ігнацьевіч Сцяпура (нар. 6 лютага 1952, в. Раманавічы, Дзятлаўскі раён, Гродзенская вобласць) — Заслужаны работнік сельскай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 4-га склікання.
Remove ads
Біяграфія
Нарадзіўся 6 лютага 1952 года ў в. Раманавічы Дзятлаўскага раёна Гродзенскай вобласці.
Скончыў Віцебскі ветэрынарны інстытут, ветэрынарны ўрач.
Працоўную дзейнасць пачаў ветэрынарным фельчарам Любчанскага ветэрынарнага ўчастка Навагрудскага раёна Гродзенскай вобласці. Служыў у радах Узброеных Сіл. Працаваў ветэрынарным фельчарам саўгаса «Парэчча», галоўным ветэрынарным урачом саўгаса «Горка», старшынёй калгаса «1 Мая» Дзятлаўскага раёна. Займаў пасады старшыні Воранаўскага райвыканкама, першага намесніка старшыні Гродзенскага аблвыканкама.
Выбіраўся дэпутатам Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 4-га склікання.
Remove ads
Узнагароды
Узнагароджаны ордэнам «Знак Пашаны», ордэнам Пашаны, шасцю юбілейнымі медалямі, ордэнам Беларускай праваслаўнай царквы Свяціцеля Кірылы Тураўскага ІІ ступені[1]. Мае падзяку Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.
Зноскі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads