Васіль Аляксандравіч Князеў

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Васіль Аляксандравіч Князеў (19201968) — палкоўнік Савецкай Арміі, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза (1943).

Хуткія факты Васіль Аляксандравіч Князеў, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Васіль Князеў нарадзіўся 9 студзеня 1920 г. у г. п. Бобр (цяпер Крупскі раён Мінскай вобласці Беларусі). Пасля заканчэння сямі класаў школы і школы фабрычна-заводскага вучнёўства  (руск.) працаваў слесарам-аўтаматчыкам на вагонарамонтным пункце станцыі «Віцебск». Скончыў аэраклуб. У 1938 годзе Князеў быў прызваны на службу ў Рабоча-сялянскую Чырвоную Армію. У 1940 годзе ён скончыў Адэскую ваенную авіяцыйную школу лётчыкаў і курсы камандзіраў звенняў. З чэрвеня 1941 года — на франтах Вялікай Айчыннай вайны, ужо на другі дзень вайны збіў свой першы самалёт[1].

Да чэрвеня 1943 года старшы лейтэнант Васіль Князеў камандаваў эскадрылляй 88-га знішчальнага авіяпалка  (руск.) 229-й знішчальнай авіядывізіі 4-й паветранай арміі  (руск.) Паўночна-Каўказскага фронту  (руск.). Да таго часу ён здзейсніў 576 баявых вылетаў, прыняў удзел у 122 паветраных баях, збіўшы 11 варожых самалётаў асабіста і яшчэ 9 — у складзе групы[1].

Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 24 жніўня 1943 года за «ўзорнае выкананне баявых заданняў камандавання на фронце барацьбы з нямецкімі захопнікамі і праяўленыя пры гэтым адвагу і геройства» старэйшы лейтэнант Васіль Князеў быў удастоены высокага звання Героя Савецкага Саюза з уручэннем ордэна Леніна і медалі «Залатая Зорка» за нумарам 1146[1].

Усяго ж да канца вайны Князеў здзейсніў рэкордную колькасць баявых вылетаў сярод савецкіх лётчыкаў-знішчальнікаў — 1088. Ён прыняў удзел у 139 паветраных баях, збіўшы 18 варожых самалётаў асабіста і 11 у групе. Пасля заканчэння вайны Князеў працягнуў службу ў Савецкай Арміі. У 1955 годзе ён скончыў курсы ўдасканалення афіцэрскага складу. У 1962 годзе ў званні палкоўніка Князеў быў звольнены ў запас. Жыў у Адэсе. Памёр 22 ліпеня 1968 года, пахаваны ў Адэсе[1].

Быў узнагароджаны двума ордэнамі Леніна, двума ордэнамі Чырвонага Сцяга, ордэнам Аляксандра Неўскага, двума ордэнамі Айчыннай вайны 1-й ступені, двума ордэнамі Чырвонай Зоркі, медалямі[1].

У гонар Князева названая вуліца ў Віцебску[1]

Remove ads

Зноскі

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads