Васіль Аляксеевіч Сляпцоў
рускі пісьменнік і публіцыст From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Васіль Аляксеевіч Сляпцо́ў[2] (руск.: Василий Алексеевич Слевцов; 31 ліпеня 1836 — 4 красавіка 1878) — рускі пісьменнік і публіцыст.
Remove ads
Біяграфія
Нарадзіўся ў Варонежы. Сын афіцэра. Вучыўся ў Маскоўскай гімназіі, у 1849—1852 гадах вучыўся ў Пензенскім дваранскім інстытуце, у 1854—1855 гадах на медыцынскім факультэце Маскоўскага ўніверсітэта. Неўзабавае пераехаў у Яраслаўль, дзе быў акцёрам у гарадскім тэатры. У 1857—1862 гадах служыў чыноўнікам. Пад уплывам творчасці М. Г Чарнышэўскага у 1863 годзе арганізаваў у Санкт-Пецярбургу «Знаменскую камуну», дзе спрабаваў увасобіць сацыялістычныя ідэі ўсеагульнай працы, раўнапраўя жанчын і інш. Камуна была ліквідавана пад пагрозай ссылкі яе ўдзельнікаў. У 1866 годзе, пасля няўдалага замаху Д. І. Каракозава на імператара Аляксандра II В. А. Сляпцоў быў арыштаваны і неўзабаве вызвалены пад негалосны нагляд паліцыі.
У 1873 годзе у Сляпцова была выяўлена язва. Ён лячыўся на Каўказскіх Мінеральных водах, жыў у Тыфлісе, у маёнтку сваёй маці ў Саратаўскай губерні і ў Маскве. Перанёс аперацыю ў Санкт-Пецярбургу і зноў лячыўся.
Памёр В. А. Сляпцоў у маёнтку сваёй маці. Пахаваны на гарадскіх могілках у Сярдобску.
Remove ads
Літаратурная творчасць
Друкавацца В. А. Сляпцоў пачаў у 1861 годзе[2]. Вядомасць яму прынёс цыкл нарысаў «Уладзімірцы і Клязьма» (1861). Аўтар фельетонаў, літаратурна-крытычных артыкулаў, цыкла нарысаў «Лісты аб Асташкаве», апавяданняў і драматычных эцюдаў «Гадаванка», «Начлег», «Свінні», «Мёртвае цела», аповесці «Цяжкі час» (1865), незавершанага рамана «Добры чалавек».
Зноскі
- Слепцов Василий Алексеевич // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads