Васіль Васілевіч Папоў

вучоны, геадэзіст From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Васіль Васілевіч Папо́ў[1] (руск.: Василий Васильевич Попов; 7 лютага 1887 — 29 лістапада 1955) — вучоны, геадэзіст, доктар тэхнічных навук (1938), прафесар (1939), акадэмік Акадэміі навук БССР (1950), Заслужаны дзеяч навукі Беларускай ССР (1954).

Хуткія факты Васіль Васілевіч Папоў, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзіўся ў вёсцы Няўзорава Скопінскага павета Разанскай губерні (у сучасным Пронскім раёне Разанскай вобласці Расіі). У 1906 годзе скончыў землямернае вучылішча ў Пензе, у 1911 годзе — Маскоўскі межавы інстытут. Выкладаў геадэзію ў Пензенскім землямерным вучылішчы. У 1914 годзе быў прызваны ў армію[2]. У 1918 годзе, пасля дэмабілізацыі, зноў у Пензенскім землямерным вучылішчы[2]. З 1924 года прафесар Днепрапятроўскага землеўпарадкавальнага тэхнікума[2]. З 1927 года В. В. Папоў у Беларускай сельскагаспадарчай акадэміі, у 1927—1939 гадах на пасадзе загадчыка наноў створанай кафедры землеўпарадкавання[3]. Са жніўня 1941 года В. В. Папоў у Новасібірскім інстытуце інжынераў геадэзіі, аэрафотаздымкі і картаграфіі, дзе загадваў кафедрамі геадэзіі, вышэйшай геадэзіі і займаў пасаду намесніка дырэктара па навуковай частцы[2].

З 1949 года зноў у Беларусі. Выкладае ў Беларускім лесатэхнічным і Беларускім політэхнічным інстытутах. Адначасова з 1951 года акадэмік-сакратар Аддзялення фізіка-матэматычных навук Акадэміі навук БССР[1].

Remove ads

Навуковая дзейнасць

В. В. Папову належаць навуковыя працы па паліганаметрыі, базісным вымярэнням, тэхніцы вылічэнняў. Арганізатар геадэзічных здымак Віцебска, Мінска, Гомеля і іншых гарадоў.

Сярод аублікаванага:

  • Схема и точ­ность геодезической опорной сети СССР, не­обходимой для обоснования съемок в разных масштабах (1935);
  • Уравновешивание сети полигонов: Пособие для инженеров и техников, выполняющих геодезические работы / Проф. В. В. Попов, д-р тех. наук, чл.-кор. Акад. наук БССР. — Москва: Геодезиздат, 1941.;
  • Траверс I класса Жирово-питомник (1952, у сааўтарстве).
Remove ads

Узнагароды

Ушанаванне памяці

На будынку былога землямернага вучылішча ў горадзе Пенза ўстаноўлена мемарыяльная дошка[4].

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads