Васіль Васілевіч Шчарбіна

партызан, Герой Савецкага Саюза From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Васіль Васілевіч Шчарбіна (27 сакавіка 1914, станцыя Нікітаўка (цяпер у межах горада Горліўка), Данецкая вобласць — 24 верасня 1942) — удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза (1945).

Хуткія факты Васіль Васілевіч Шчарбіна, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

У Чырвонай Арміі з 1934 года. Скончыў Адэскае пяхотнае вучылішча (1938). У пачатку Вялікай Айчыннай вайны камандзір дыверсійнай групы, накіраванай са спецыяльным заданнем у раён горада Лепеля. 3 сакавіка 1942 года камандзір разведвальна-дыверсійнага атрада, які дзейнічаў у раёне Полацк — Маладзечна — Мінск. Маёр В. В. Шчарбіна загінуў 24 верасня 1942 года. Званне Героя Савецкага Саюза прысвоена 20 студзеня 1943 года. Пахаваны ў Валожыне на плошчы Свабоды.

Remove ads

Памяць

У 1972 годзе у горадзе Валожын каля будынка сярэдняй школы № 1 устаноўлены бюст Героя Савецкага Саюза В. В. Шчарбіны[1], адна з вуліц горада названа яго імем[2]. 9 мая 2023 года на тэрыторыі сярэдняй школы № 2 Валожына адбылося адкрыццё помніка[2].

Зноскі

  1. Владимир Сёмин В Воложине открыт памятник Василию Щербине(недаступная спасылка) // Сайт Міністэрства абароны Беларусі (руск.) (Праверана 15 чэрвеня 2023)

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads