Васіль Васільевіч Лявонцьеў
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Васіль Васільевіч Лявонцьеў (5 жніўня 1905, Мюнхен — 5 лютага 1999, Нью-Ёрк) — амерыканскі эканаміст расійскага паходжання, стваральнік тэорыі міжгаліновага аналізу, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па эканоміцы (1973) «за развіццё метаду „выдаткі-выпуск“ і за яго прымяненне да важных эканамічных праблем».
Remove ads
Біяграфічныя звесткі
Скончыў Ленінградскі ўніверсітэт у 1925 годзе. 3 1931 года прафесар эканомікі Гарвардскага, з 1975 — Нью-Ёркскага ўніверсітэтаў.
Член Нацыянальнай Амерыканскай акадэміі навук і мастацтваў, Брытанскай акадэміі. Замежны член Расійскай АН.
Даследаванні
В. Лявонцьеў распрацаваў метад эканоміка-матэматычнага аналізу «затраты-выпуск» для вывучэння міжгаліновых сувязей, структуры эканомікі і складання міжгаліновага балансу («Даследаванне структуры амерыканскай эканомікі», 1953); выкарыстоўваецца больш як у 50 краінах для прагназавання і праграмавання эканомікі. Значны ўклад зрабіў у прагноз развіцця сусветнай эканомікі («Будучае сусветнай эканомікі», 1977).
У гонар В. Лявонцьева названы шэраг эканамічных з'яў — напрыклад, мадэль Лявонцьева і парадокс Лявонцьева.
Remove ads
Зноскі
- nobelprize.org — Nobel Foundation. Праверана 12 кастрычніка 2018.
- Wassily W. Leontief // Музей Саламона Гугенхайма — 1937. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- Wassily Leontief // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
- Guggenheim Fellows database
- Матэматычная генеалогія — 1997. Праверана 5 верасня 2018.
- Матэматычная генеалогія — 1997. Праверана 8 жніўня 2016.
- NNDB — 2002.
- https://www.econometricsociety.org/society/organization-and-governance/fellows/memoriam Праверана 6 красавіка 2023.
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads