Васіль Вячаслававіч Васільеў

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Васіль Вячаслававіч Васільеў (нар. 2 снежня 1954, г. Орша) — беларускі мастак, жывапісец, педагог, прадстаўнік канцэптуальнага мастацтва.

Хуткія факты Васіль Вячаслававіч Васільеў, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзіўся 2 снежня 1954 года ў горадзе Орша. Скончыў у 1982 годзе мастацка-графічны факультэт Віцебскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута, у 1992 годзе — аддзяленне манументальна-дэкаратыўнага мастацтва Беларускай акадэміі мастацтваў. Вучыўся ў Г. Вашчанкі[1].

З 1992 года — старшы выкладчык кафедры дызайну Віцебскага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта, з 1998 года — дацэнт. У 1987—1990 гадах — член творчага аб’яднання «4-63» (г. Полацк). Удзельнічае ў мастацкіх выставах з 1978 года[1].

Член Беларускага саюза мастакоў з 1993 года[1].

Жыве ў г. Віцебску[1].

Remove ads

Творчасць

Пачынаў як жывапісец, з 1990-х гадоў працуе ў сферы канцэптуальнага мастацтва, аб’ектаў, інсталяцыі і лэнд-арту. Сярод яго ранніх твораў — «Вясна» (1983), «Жанчына і птушка» (1987). У абстрактным кірунку стварыў серыі «Гурзуф-2» (1991), «Знакі вады» (1992). У галіне аб’екта і інсталяцыі вядомыя «Сіні аб’ект» (1993), «Двайная піраміда» (1994), «Я чалавек разумны» (1996), «Пластычны стандарт № 3» (2000), «Перыметр узыходзячага сонца», «Выхаванне Калумба» (2003), «Адпачынак на шляху ў Егіпет» (2006), «Уцёкі ў Егіпет 2», «Хто ты, адкуль ты?» (2008), «Качана вежа» (2009), «Часам я бываю шчаслівы» (2009). Працавалі і з жанрам перформансу — «Чырвонае віно» (1999), «Зорка» (1999). Манументальныя працы — «Поры года» (дзіцячае аддзяленне Быхаўскай лякарні, 1990), «Уцёкі ў Егіпет» (2001), 12 абразоў для іканастаса царквы Уваскрасення Хрыстовага ў Дзісне (1992)[1].

Ён з’яўляецца аўтарам і куратарам шматлікіх аўтарскіх і калектыўных канцэптуальных праектаў[1].

Творы знаходзяцца ў фондах Беларускага саюза мастакоў, Полацкай мастацкай галерэі, Мастацкім музеі Віцебска[1].

Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads