Васіль Міхайлавіч Дубейка

настаўнік, гісторык, краязнавец From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Васіль Міхайлавіч Дубейка (нар. 21 кастрычніка 1961) — беларускі педагог і краязнавец.

Хуткія факты Васіль Міхайлавіч Дубейка, Род дзейнасці ...
Remove ads

Біяграфія

Васіль Міхайлавіч Дубейка нарадзіўся ў вёсцы Семігосцічы Столінскага раёна Брэсцкай вобласці. У 1987 годзе завочна скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт. З 1985 года жыве і працуе ў Баранавіцкім раёне. Настаўнічаў у Вялікасваротаўскай школе, Навамышскім ПТВ-156 (1986—1991), выкладаў гісторыю і геаграфію. Метадыст па краязнаўству Палонкаўскай турыстычнай дзіцячай базы аддзела адукацыі Баранавіцкага райвыканкама (1991—1992); дырэктар школы (Пастарынскай васьмігадовай у 1992—1995 гадах; Цешаўлянскай сярэдняй школы ў 1995—2019).

Даследуе гісторыю населеных пунктаў Баранавіцкага раёна. Ініцыятар стварэння Літаратурна-краязнаўчага музея імя Яна Чачота ў Цешаўлянскай сярэдняй школе.

Апублікаваў у перыядычным друку шэраг артыкулаў аб гісторыі вёсак Баранавіцкага раёна. Адзін з аўтараў кнігі Памяць. Баранавічы. Баранавіцкі раён : гіст.-дакум. хроніка. — Мінск, 2000. С. 39-44.

Аўтар краязнаўчых кніг :

За сваю педагагічную дзейнасць В. М. Дубейка ўзнагароджаны нагрудным знакам Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь «Выдатнік адукацыі» (2021).

Remove ads

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads