Пастарынне
вёска ў Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Пастары́нне[1] (трансліт.: Pastarynnie, руск.: Постаринье) — вёска ў Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Навамышскага сельсавета. Размешчана за 15 км на паўночны захад ад горада Баранавічы, за 4 км ад чыгуначнай станцыі Дамашэвічы.
Remove ads
Гісторыя
У 1471 годзе маёнтак належаў вялікаму князю Казіміру.
У 1897 годзе вёска ў Сталовіцкай воласці Навагрудскага павета Мінскай губерні, дзейнічаў хлебазапасны магазін. У 1909 годзе працавала народнае вучылішча.
З 1921 года вёска ў складзе Польскай Рэспублікі, у Сталовіцкай гміне Баранавіцкага павета Навагрудскага ваяводства.
З 1939 года ў складзе БССР. З 12 кастрычніка 1940 года да 16 ліпеня 1954 года цэнтр Пастарынскага сельсавета.
У Вялікую Айчынную вайну з канца чэрвеня 1941 года да 8 ліпеня 1944 года вёска акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі.
Да 21 студзеня 1961 года вёска ўваходзіла ў склад Сталовіцкага сельсавета[2], да 17 лютага 1975 года — у склад Гірмантаўскага сельсавета, 17 лютага 1975 года да вёскі далучана суседняя вёска Пастарынне Сталовіцкага сельсавета[3].
Remove ads
Насельніцтва
- 434 двары, 991 жыхар (1897)
- 196 двароў, 1200 жыхароў (1909)
- 172 дамы, 901 жыхар (1921)
- 137 жыхароў (1970)
- 136 двароў, 212 жыхароў (1998)
- 99 гаспадарак, 180 жыхароў (2005)
Памятныя мясціны
- Стэла і пліта (1974) на ўшанаванне памяць 27 аднавяскоўцаў і маёра У. І. Туркатава (на яго магіле пастаўлены помнік), якія загінулі ў Вялікую Айчынную вайну.
Зноскі
- Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)
- Рашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 21 студзеня 1961 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1961, № 18 (938).
- Рашэнне выканаўчага камітэта Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 17 лютага 1975 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1975, № 15 (1461).
Remove ads
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads