Цешаўле

вёска ў Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Цешаўлеmap
Remove ads

Це́шаўле[4] (трансліт.: Ciešaŭlie, руск.: Тешевле) — вёска ў Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Навамышскага сельсавета. Размешчана за 20 км на паўночны захад ад Баранавічаў, за 4 км ад чыгуначнай станцыі Мордзічы на лініі Баранавічы — Ліда, за 2 км ад ракі Мышанкі, на аўтадарозе ДзятлаваНовая Мыш.

Хуткія факты Краіна, Вобласць ...
Remove ads

Гісторыя

У 1897 годзе вёска Навамышскай воласці Навагрудскага павета Мінскай губерні, працавалі хлебазапасны магазін і карчма.

З 1921 года ў складзе Польскай Рэспублікі, у Навамышскай гміне Баранавіцкага павета Навагрудскага ваяводства.

З 1939 года ў складзе БССР. З 12 кастрычніка 1940 года цэнтр сельсавета Навамышскага раёна Баранавіцкай, з 8 студзеня 1954 года Брэсцкай абласцей, з 8 красавіка 1957 года Баранавіцкага раёна.

У час Вялікай Айчыннай вайны з канца чэрвеня 1941 года вёска акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. Вызвалена 8 ліпеня 1944 года. Пры вызваленні вёскі Цешаўля вызначыўся камандзір агнявога ўзвода артылерыйска-мінамётнага палка старшы лейтэнант Р. А. Чакмянёў. 8 ліпеня 1944 года ўзвод пад яго камандаваннем захапіў абарончы пункт гітлераўцаў у вёсцы, адбіў тут 2 контратакі праціўніка, знішчыў 4 танкі і каля 250 гітлераўцаў. Чакмянёў загінуў у гэтым баі, пахаваны ў суседнім пасёлку Першамайскім. 25 верасня 1944 года Чакмянёву прысвоена званне Героя Савецкага Саюза. На франтах вайны загінула 40 вяскоўцаў.

Да 26 чэрвеня 2013 года вёска ўваходзіла ў склад Цешаўлянскага сельсавета[5].

Remove ads

Інфраструктура

  • Выканком сельсавета
  • Калгасная сядзіба
  • Механічныя майстэрні
  • Ветэрынарны ўчастак
  • Клуб
  • Бібліятэка
  • Дом быту
  • Бальніца
  • Сярэдняя школа (з 1997 года працуе краязнаўчы музей)
  • Аддзяленне сувязі
  • Аўтаматычная тэлефонная станцыя
  • Ашчадны банк
  • 2 магазіны

Насельніцтва

  • 68 двароў, 717 жыхароў (1897)
  • 130 двароў, 920 жыхароў; маёнтак — 9 двароў, 77 жыхароў (1909)
  • 109 дамоў, 20 жыхароў; фальварак — 4 дамы, 20 жыхароў (1921)
  • 885 жыхароў, у былым фальварку — 11 жыхароў (1939)
  • 310 жыхароў (1959)
  • 753 жыхары (1970)
  • 208 гаспадарак, 673 жыхары (1998)
  • 262 гаспадаркі, 630 жыхароў (2003)[6]
  • 248 гаспадарак, 617 жыхароў (2005)

Памятныя мясціны

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)
  2. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 17: Хвінявічы — Шчытні / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 17.
Remove ads

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads