Васіль Кендыш
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Васіль Кендыш (16 сакавіка 1908, Чарапы[d], Мінская губерня — 1 кастрычніка 2003, Спрынгфілд, Масачусетс) — беларускі грамадскі і рэлігійны дзеяч. Актыўны дзеяч беларускай дыяспары ў ЗША, святар Беларускай Аўтакефальнай Праваслаўнай Царквы.
Remove ads
Біяграфія
Нарадзіўся 16 сакавіка 1908 года ў в. Чарапы Слуцкага павета Мінскай губерні (цяпер злілася з в. Лецяшын) у сям’і Юстыны і Мікалая Кендышаў.
З дзяцінства спяваў у царкоўным хоры. Скончыў чатыры класы расійскай школы. У 1924—1929 гадах вучыўся ў Клецкай беларускай гімназіі. Вучыўся ў Вышэйшай тэхнічнай школе ў Вільні. Пэўны час працаваў у Слонімскім павеце. Працаваў меліяратарам, арганізоўваў беларускія драматычныя гурткі па вёсках, за што трапіў пад нагляд польскай дэфензівы і ў неўзабаве страціў працу. З 1936 года жыў у сваякоў.
У 1939—1941 гадах настаўнічаў. Скончыў Беластоцкі настаўніцкі інстытут. У час нямецкай акупацыі працаваў у беларускай адміністрацыі ў Баранавічах, Нясвіжы, Клецку. Браў удзел у беларускім незалежніцкім руху. Належаў да Беларускай народнай самапомачы. У гэтым часе ажаніўся з Марыяй Яцкевіч.
З лета 1944 года ў эміграцыі. Жыў у лагерах DP у Германіі, дзе працаваў настаўнікам. Быў адным з заснавальнікаў газеты «Бацькаўшчына», сябрам Беларускага нацыянальнага камітэта на амерыканскую зону акупацыі. Актыўны ўдзельнік аднаўлення Беларускай Аўтакефальнай Праваслаўнай Царквы.
У верасні 1949 года выехаў у ЗША, жыў у Спрынгфілдзе. Браў актыўны ўдзел у беларускім грамадскім і царкоўным жыцці. Радны БНР. Сябра БАЗА, ад 1953 года — старшыня Спрынгфілдскага аддзела арганізацыі.
10 студзеня 1968 года ў Хайленд-Парку (Нью-Джэрсі) прыняў святарскі сан. У 1968—1973 гадах служыў настаяцелем парафіі Жыровіцкай Божай Маці ў Хайленд-Парку. На другім Саборы БАПЦ у 1972 годзе быў абраны сакратаром Кансісторыі. Да 1981 года ўзначальваў парафію Св. Кірылы Тураўскага ў Брукліне. За самаахвярную святарскую працу быў адзначаны царкоўнымі ўзнагародамі.
У 1990 годзе выйшаў на заслужаны адпачынак. Аўтар шэрагу публікацый у перыядычным друку на эміграцыі, прысвечаным гісторыі БАПЦ.
Памёр 1 кастрычніка 2003 года ў г. Спрынгфілд (штат Масачусетс, ЗША). Абрад пахавання адслужылі а. Якіў (УПЦ у ЗША) і а. Вячаслава (БАПЦ) ва ўкраінскай царкве г. Хартфард (штат Канектыкут). Пахаваны на могілках г. Спрынгфілд (штат Масачусетс).
Remove ads
Літаратура
- Юрэвіч, Л. Шматгалосы эпісталярыум : гісторыя людзей і ідэй на эміграцыі ў ліставанні / Прадм. і рэд. Н. Гардзіенка. — Мінск: Кнігазбор, 2012. — 660 с. — (Бібліятэка Бацькаўшчыны ; кн. 20). — ISBN 978-985-7007-43-1.
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads