Васіль Кірылавіч Захараў
вучоны ў галіне лесаводства From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Васіль Кірылавіч Заха́раў (руск.: Василий Кириллович Захаров; 24 жніўня 1886 — 12 сакавіка 1967) — вучоны ў галіне лесаводства, доктар сельскагаспадарчых навук (1948), прафесар (1926). Заслужаны дзеяч навукі БССР (1956).
Remove ads
Біяграфія
В. К. Захараў нарадзіўся ў горадзе Ладзейнае Поле Алонецкай губерні Расійскай імперыі (зараз Ленінградская вобласць Расіі). Першапачатковую адукацыю атрымаў у гарадскім вучылішчы. У 1923 годзе скончыў Ленінградскі лясны інстытут (сучасны Санкт-Пецярбургскі дзяржаўны лесатэхнічны ўніверсітэт), выкладаў у ім на кафедры лесаўпарадкавання і адначасова працаваў ляснічым вучэбна-вопытнага лясніцтва інстытута[1]. У 1926 годзе абраны прафесарам на кафедры лясной таксацыі і лесаўпарадкавання Беларускай сельскагаспадарчай акадэміі (БСГА) [1]. У 1930 годзе факультэт БСГА быў пераўтвораны ў самастойны Беларускі лесатэхнічны інстытут, загадчыкам кафедры таксацыі і лесаўпарадкавання быў прызначаны В. К. Захараў. У асобныя перыяды ён займаў пасады дэкана факультэта і намесніка дырэктара па навучальнай і навуковай рабоце[1]. З 1950 года В. К. Захараў прымаў удзел у навуковай рабоце Інстытута лесу Акадэміі навук БССР[1].
Remove ads
Навуковая дзейнасць
А. К. Захараву належаць больш за 50[1]. навуковых прац па актуальным пытанням лясной гаспадаркі, таксацыі лесу, уліку і ўдакладненню метадаў уліку лесу на кораню са складаннем шэрагу табліц.
Сярод апублікаванага:
Remove ads
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads