Васіль Мікалаевіч Новікаў

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Васіль Мікалаевіч Новікаў (21 лістапада 1946, вёска Ламачына, Аршанскі раён, БССР) — беларускі навуковец і палітык, доктар філасофскіх навук, кандыдат на пост прэзідэнта Беларусі ў 1994 годзе.

Remove ads

Біяграфія

Васіль Новікаў нарадзіўся 21 лістапада 1946 года ў вёсцы Ламачына Аршанскага раёна[2]. Быў адзінаццатым дзіцем у сям’і рабочага-чыгуначніка. З 1969 па 1974 год вучыўся на філасофскім факультэце Ленінградскага дзяржаўнага ўніверсітэта. Да паступлення ва ўніверсітэт працаваў слесарам-зборшчыкам на Аршанскім прыборабудаўнічым заводзе, служыў у Савецкай арміі ў танкавых войсках, затым працаваў слесарам Аршанскага завода «Легмаш» і слесарам-электрамантажнікам вопытнага завода ў Ленінградзе.

Пасля заканчэння ЛДУ — выкладчык у Беларускай сельскагаспадарчай акадэміі, з 1977 года — інструктар, другі сакратар Горацкага райкама КПБ, у 1985—1988 гадах — першы сакратар Чэрыкаўскага райкама КПБ, затым першы намеснік загадчыка аргаддзела ЦК КПБ. З 1969 года — член КПСС.

Народны дэпутат Рэспублікі Беларусі 12-га склікання. Быў першым намеснікам старшыні Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь 13-га склікання.

У 1994 годзе ўдзельнічаў у выбарах прэзідэнта Беларусі, заняў апошняе месца, набраўшы 4,29 % галасоў[3].

Пасля выбараў знаходзіўся ў апазіцыі да Аляксандра Лукашэнкі. З 1998 года — саветнік пасольства Беларусі ў Малдове. Пасля працы ў пасольстве ўзначальваў Інстытут філасофіі НАН Беларусі да 2009 года. З 2009 года — загадчык кафедры філасофіі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта фізічнай культуры[4].

Remove ads

Творы

  • На новом витке истории. - Мн., 1996. - 59 с.
  • Быть или не быть?: [диалектика социального прогресса и перспективы человека] / Новиков Василий Николаевич. - Минск : [б. и.], 1998. - 143 с.
  • Социальная закономерность / В.Н.Новиков. - Мн. : ИСПИ, 2000. - 42, [1]
  • Социальный прогресс: Универсализация. Гуманизация. Перспективы / В.Н.Новиков. - Мн. : ИСПИ, 2002. - 199 с.
  • Гуманизация социума – императив XXI века / В. Н. Новиков. - Минск : Белорусская наука, 2006. - 215 с.
  • От рыночного безумия к человеческому разуму / Л.Е.Криштапович, В.Н.Новиков, О.И.Титов. - Мн., 1995. - 82 с.
  • Феномен туризма: человеческое измерение: монография / [В. Н. Новиков и др.]. - Минск : БГУФК, 2015. - 115 с.
  • Туризм в Беларуси: методология, направления, перспективы / И. Филипович, В. Новиков, И. Воробьева. – Saarbrücken: LAP LAMBERT Academic Publishing, 2015. – ISBN-13: 978-3-659-48659-3. – 149 с.
  • Правовое регулирование туристической деятельности: учеб.-метод. пособие / В.Н. Новиков, Д.Н. Киселёв. – Минск: БГУФК, 2017. – 246 с.
Remove ads

Зноскі

  1. Кто есть кто в Республике БеларусьBiałystok: Podlaski Instytut Wydawniczy, 2000. — 313 с. — ISBN 978-83-913780-0-7
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q14266181'></a><a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q761'></a><a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q14265955'></a>
  2. Бесславный финал коммуниста Новикова (руск.)(недаступная спасылка). Беларускі партызан (4 лютага 2009). Архівавана з першакрыніцы 11 чэрвеня 2020. Праверана 2020-15-05.
  3. Кафедра философии БГУФК(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 11 чэрвеня 2020. Праверана 15 мая 2020.

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads