Васіль Пятровіч Стаўроў
вучоны From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Васіль Пятровіч Стаўро́ў[1] (руск.: Василий Петрович Ставров; 1 верасня 1940, г. Кушва, Свярдлоўская вобласць, Расія — 22 ліпеня 2012) — беларускі вучоны, спецыяліст у галіне механікі і тэхналогіі кампазіцыйных матэрыялаў. Доктар тэхнічных навук (1981), прафесар (1984).
Remove ads
Біяграфія
Скончыў Чалябінскі політэхнічны інстытут (1962; аспірантура, 1967; дактарантура, 1981).
Працаваў на Уральскім машынабудаўнічым заводзе, Свярдлоўскім аддзяленні НДІ матэматыкі АН СССР, Уральскім політэхнічным інстытуце, Гомельскім дзяржаўным універсітэце, Гомельскім політэхнічным інстытуце (рэктар, 1981—1986).
Працаваў у Міністэрстве вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі БССР (намеснік міністра), Міністэрстве адукацыі і навукі Рэспублікі Беларусь (намеснік міністра)
Выкладаў у Беларускім дзяржаўным тэхналагічным універсітэце (з 1991, факультэт хімічнай тэхналогіі і тэхнікі, кафедра супраціўлення матэрыялаў, загадчык кафедры ў 1994—2005, з 2005 — кафедра механікі матэрыялаў і канструкцый, прафесар).
Remove ads
Навуковая дзейнасць
Навуковыя інтарэсы: механіка і тэхналогія кампазіцыйных матэрыялаў — мадэляванне структуры, працэсаў дэфармавання і ўзбурэння кампазітаў; распрацоўка і даследаванне метадаў атрымання кампазітаў з тэрмапластычнай матрыцай і працэсаў формаўтварэння вырабаў з іх.
Узнагароды
Узнагароды: медаль «За асваенне цалінных зямель», нагрудны знак «Выдатнік адукацыі» і інш.
Публікацыі
- Статистические задачи материаловедения стекловолокнитов в аспекте управления качеством машиностроительных изделий : автореферат диссертации … доктора технических наук. — Минск, 1981.
- Технологические испытания реактопластов / В. П. Ставров, В. Г. Дедюхин, А. Д. Соколов — М.: Химия, 1981. — 246 с. 20 см.
- Механика композиционных материалов : учебное пособие / В. П. Ставров. — Минск, 2008.
- Статистическая механика композитных материалов / С. Д. Волков, В. П. Ставров. — Минск, 1978.
- Конструирование и расчёт изделий из композиционных материалов — Мн., 1999.
- Ставров, В. П. Вероятностная оценка стоимости проектов разработки и освоения производства изделий из полимерных материалов / В. П. Ставров, Л. Ю. Пшебельская // Труды БГТУ. Сер. VII, Экономика и управление. — 2008. — Вып. XVI. — С. 169—171.
- Основы научной и инновационной деятельности : пособие для студ. вузов / В. П. Ставров. — Минск: БГТУ, 2010. — 318 с. — ISBN 978-985-434-950-3.
Remove ads
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads