Васіль Рыгоравіч Карась

камандзір партызанскага атрада From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Васіль Рыгоравіч Карась (руск.: Василий Григорьевич Карась; 1911, Валокі — 1943, Хойнікі) — камандзір партызанскага атрада імя В. І. Чапаева, старшыня калгаса «Чырвоны сцяг» (з 1938), памочнік пракурора (з 1940).

Хуткія факты Васіль Рыгоравіч Карась, Род дзейнасці ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзіўся ў 1911 годзе ў вёсцы Валокі Хойніцкай воласці Рэчыцкага павета Мінскай губерні (цяпер у межах Хойнікаў Гомельскай вобласці Беларусі). Беларус.

Пасля заканчэння пачатковай школы да 1926 года працаваў у гаспадарцы бацькі. З кастрычніка 1926 да снежня 1929 года працаваў па найму вучнем у саматужнікаў Зарэцкага і Тарахоўскага ў Хойніках. Пасля арганізацыі ў Валоках калгаса «Селянін» прызначаны брыгадзірам, дзе і працаваў са снежня 1929 да ліпеня 1934 года[1].

Затым накіраваны на вучобу ў савецка-партыйную школу ў Гомелі, пасля яе сканчэння, з ліпеня 1935 да мая 1937 года Карась працуе загадчыкам Валоцкага сельскага Дома сацыялістычнай культуры.

У маі 1937 года прызначаны інспектарам або раённым упаўнаважаным Народнага камісарыяту нарыхтовак. З верасня 1938 года абраны старшынёй калгаса «Чырвоны сцяг»[1].

У сакавіку 1940 года Карася накіроўваюць працаваць у органы пракуратуры. Пасаду памочніка пракурора Хойніцкай раённай пракуратуры ён займаў да пачатку акупацыі Хойніцкага раёна нямецка-фашысцкімі войскамі.

У красавіку 1941 года Карась прыняты ў члены КПСС. Пасля акупацыі раёна пакінуты ў тыле ворага для арганізацыі партызанскага атрада.

Узімку 1941—1942 гадах быў у групе сакратара падпольнага райкама КПБ П. П. Домнікава, а пасля яго смерці сам кіраваў групай партызан.

У сакавіку 1943 года Палескі абкам КПБ зацвердзіў Карася камандзірам партызанскага атрада імя В. І. Чапаева, членам Хойніцкага падпольнага раённага камітэта КП(б)Б.

Партызанскі атрад імя В. І. Чапаева створаны ў сакавіку 1943 года ў Аравіцкім і Кажушкаўскім сельсаветах Хойніцкага раёна з ініцыятыўнай групы Карася, выдзеленай Гомельскім партызанскім злучэннем. Пад кіраўніцтвам Карася атрад правёў шэраг аперацый па знішчэнні нямецка-паліцэйскіх гарнізонаў, жывой сілы і тэхнікі праціўніка на чыгунцы на акупаванай тэрыторыі Палескай вобласці (Хойніцкі раён).[1]

Партызаны разграмілі буйную нямецкую гаспадарку ў Судкове, правялі баявую аперацыю пад Хойнікамі, у аперацыі «Рэйкавая вайна» на чыгуначным участку Хойнікі — Васілевічы падарвалі больш за 500 рэек. Распаўсюджвалі ўлёткі, зводкі Сафінфармбюро.[1]

25 лістапада 1943 года атрад (430 партызан) злучыўся з Чырвонай Арміяй.

У 1943 годзе Васіль Рыгоравіч Карась загінуў.

Пахаваны Васіль Рыгоравіч Карась на грамадзянскіх могілках па вуліцы Малішэўскай у Хойніках.

Remove ads

Сям’я

Жонка Соф’я, пяцёра дзяцей (Вера, Эмілія, Неля, Кена, Дзіна). Загінулі.

Узнагароды і званні

Памяць

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads