Васіль Савельевіч Кудзін
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Васіль Савельевіч Кудзін (23 кастрычніка 1929, Талачын, Віцебская вобласць — 4 сакавіка 1987) — работнік сельскай гаспадаркі, Герой Сацыялістычнай Працы (1966).
Remove ads
Біяграфія
У 1944—1948 гадах працаваў на заводзе ў горадзе Перм (Расія). У 1949 годзе вярнуўся на радзіму ў Беларусь.
З 1954 года працаваў механізатарам, а з 1964 года — звеннявым механізаванага звяна па вырошчванні бульбы ў калгасе імя Энгельса Талачынскага раёна.
З 1961 года з’яўляецца членам КПСС.
Званне Героя Сацыялістычнай Працы прысвоена 30 красавіка 1966 года за поспехі ў павелічэнні вытворчасці і нарыхтовак сельскагаспадарчых культур.
Дэлегат XIV з’езда прафсаюзаў СССР і XV з’езда прафсаюзаў БССР[1].
Remove ads
Узнагароды
- Герой Сацыялістычнай Працы (1966)
- ордэн Леніна
- залаты медаль «Серп і Молат» Героя Сацыялістычнай Працы
- медаль «За доблесную працу»
Зноскі
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads