Васіль Святаславіч
(XIV ст.) сын смаленскага князя Святаслава Іванавіча From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Васіль Святаславіч (да 1386 — пасля жніўня 1413) — князь з дынастыі смаленскіх Расціславічаў.
Паводле Юзафа Вольфа, самы малодшы сын вялікага князя смаленскага Святаслава Іванавіча, даследчык спасылаецца толькі на маскоўскія радаслоўцы.[4]
У верасні 1395 года вялікі князь Вітаўт прапанаваў смаленскім князям пасрэдніцтва ў іх канфліктах, але, калі тыя прыйшлі да яго, узяў у палон і вывеў са Смаленска[5]. Потым смаленскія князі атрымалі маёнткі ў іншых рэгіёнах Вялікага княства Літоўска, старэйшы з іх — Глеб, атрымаў Палоннае на Валыні[5], адзін з маладзейшых — Іван, уладанні ў Пінскім княстве. Ці атрымаў нешта Васіль не вядома.
Пазней Ян Тэнгоўскі выявіў у Тайным дзяржаўным архіве прускай культурнай спадчыны копію ліста вялікага магістра Генрыха фон Плаўэна ад 23 ліпеня 1413 года да багемскага караля Вацлава IV з просьбай прыняць на службу «герцага Васіля з Русі» (herczog Wayssel von Russen), тым самым днём вялікі магістр выдаў «герцагу з Русі» і суправаджальны ліст для праезду праз Брандэнбург і іншыя зямлі. Таксама Тэнгоўскі выявіў у расходнай кнізе магістрата Гёрліца запіс ад 12 жніўня 1413 года, што «швагер герцага Вітаўта з Русі са сваімі быў ушанаваны віном і півам на 18 грошай» (Herczoge Wytoldes swoger von Russin mit den synen wart geert mit wyne unde bire 18 gr.). Тэнгоўскі зрабіў выснову, што князь Васіль ад вялікага магістра даехаў да караля Вацлава IV (багемскі кароль быў тым часам і маркграфам лужыцкім), бо князі з Русі не былі частымі падарожнікамі ў Еўропе, пагатоў з такім супадзеннем карэспандэнцыі і часу. Таксама Тэнгоўскі зрабіў выснову, што «герцаг Васіль з Русі» і адначасова «швагер герцага Вітаўта» — менавіта Васіль Святаславіч, бо тагачасную жонку Вітаўта — Ганну, па сукупнасці ўскосных звестак, лічаць дачкой смаленскага князя Святаслава Іванавіча.[6]
Пад 1403 годам Ян Длугаш згадвае смаленскага князя Васіля (Vaszilo Szmolnensis dux), які даведаўся пра ўзяцце «яго галоўнага горада» вялікім князем Вітаўтам і ўцёк са Смаленскай зямлі ў Венгрыю, шмат гадоў служыў венгерскаму каралю Жыгімонту і загінуў пры аблозе нейкага замка.[7]
Юзаф Вольф, са спасылкай на маскоўскія радаслоўцы, называе аднаго сына — Дзмітрыя Крапотку, родапачынальніка князёў Крапоткіных[8]. Такой самай думкі і на тым самым грунце трымаецца Аляксей Віннічэнка[9].
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads