Васіль Сямёнавіч Стафанік
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Васіль Сямёнавіч Стафа́нік[3] (укр.: Василь Семенович Стефаник; 14 мая 1871[1][2][…], Русаў[d], Цыслейтанія — 7 снежня 1936[1][2][…], Русаў[d], Станіславаўскае ваяводства) — украінскі пісьменнік.
Remove ads
Біяграфія
Нарадзіўся 14 мая 1871 года ў сялянскай сям’і.
У 1892—1900 гадах вучыўся на медыцынскім факультэце[4] Кракаўскага ўніверсітэта. Браў удзел у дзейнасці польскіх сацыял-дэмакратычных гурткоў[3].
Асаблівасці творчасці
Друкавацца пачаў у 1897 годзе[3]. Пісаў галоўным чынам навелы пра жыццё і норавах галіцыйскай вёскі. У цэлым шэрагу навел («Палій», «Суд», «Кленові лісткі», «Навіна», «Камінний хрест», «Май», «Злодій», «Лесева прозвішча», «Стратився», «Виводили з вёскі» і інш) Стафанік паказаў побыт прыгнечанага галіцкага працоўнага сялянства ва ўмовах капіталістычнай рэчаіснасці, адбіўшы праявы «ідыятызму вясковага жыцця», бесперспектыўнае існаванне ў празмернай працы. Персанажы ў Стафаніка нясуць на сабе адбітак фаталістычнай асуджанасці. Падкрэсліваючы біялагічны пачатак у чалавеку, Стафанік надаваў часам шмат увагі паталагічным з’явам («Басараба») або праявам глыбокага адзічання («Злодій»). Апавяданні, напісаныя падчас імперыялістычнай вайны, маюць пацыфісцкае адценне.
Для мастацкага метаду пісьменніка ўласціва спалучэнне экспрэсіянізму з натуралістычнымі тэндэнцыямі.
Паводле навел Васіля Стафаніка ў 1968 годзе зняты мастацкі фільм «Каменны крыж»[3]. Асобныя яго творы пераклалі на беларускую мову Максім Багдановіч, Рамуальд Зямкевіч, Янка Саламевіч, Кузьма Чорны[3].

Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads