Васіль Сяргеевіч Арсеньеў

беларускі і рускі юрыст, гісторык і спецыяліст па генеалогіі, архівіст, дзяржаўны служачы From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Васіль Сяргеевіч Арсеньеў (вядомыя псеўданімы: А.; А-в, В.; А-ев, В.; Ар-в, В.; Арс., Вас.; Архипов, В.; В.; В. А.; Член кружка; 14 (26) сакавіка 1883, Сафія, Балгарыя — 22 снежня 1947, Парыж, Францыя) — беларускі і рускі юрыст, гісторык і спецыяліст па генеалогіі, архівіст, дзяржаўны служачы[1].

Хуткія факты Васіль Сяргеевіч Арсеньеў, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Быў сынам вядомага дыпламата  (руск.) і пляменнікам старэйшага захавальніка  (руск.) Аружэйнай палаты Маскоўскага крамля[1].

У 1901 г. скончыў з залатым медалём гімназічны курс Маскоўскага ліцэя цэсарэвіча Мікалая, а ў 1904 г. — юрыдычны факультэт гэтай жа ўстановы. З 1904 г. знаходзіўся на дзяржаўнай службе ў Тульскім губернскім праўленні. У 1908 г. пераведзены ў Віцебск на пасаду саветніка губернскага праўлення.

Быў адным з ініцыятарам стварэння Віцебскай губернскай вучонай архіўнай камісіі і стаў яе першым старшынёй (ён займаў пасаду саветніка Віцебскага губернскага праўлення)[2].

Remove ads

Навуковая дзейнасць

Апублікаваў архіўныя матэрыялы пра знаходжанне ў Віцебску пісьменніка І. І. Лажачнікава  (руск.), пра генерала І. Міхельсона; біяграфіі удзельнікаў баёў пад Астроўна  (руск.) (Віцебская вобласць) у 1812 годзе і інш. Склаў пакаленны роспіс «Род дваран Арсеньевых, 1389—1901»[1].

Зноскі

  1. Самоквасов, В. Я. Архивное дело в России. Кн. 1. С. 36).

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads