Васіль Ульянавіч Протчанка
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Васіль Ульянавіч Протчанка (7 красавіка 1930, в. Зарэчча, Брагінскі раён, Гомельская вобласць — 23 лютага 2002) — беларускі вучоны ў галіне педагогікі і мовазнаўства, аўтар падручнікаў для агульнаадукацыйных і вышэйшых навучальных устаноў, метадычных дапаможнікаў для настаўнікаў, выдатнік асветы БССР (1977). Доктар філалагічных навук, прафесар.
Remove ads
Біяграфія
Выпускнік Мазырскай педвучылішча, У 1959 годзе паступіў у аспірантуру Белдзяржуніверсітэта.
У жніўні 1949 года прызначаны загадчыкам і настаўнікам Катловіцкай пачатковай школы. У жніўні 1950 года прызначаны намеснікам дырэктара Брагінскага дзіцячага дома, потым дырэктарам Брагінскай сярэдняй школы № 1.
У 1965—1968 гадах працаваў дэканам філалагічнага факультэта Мазырскага педінстытута, кіраваў кабінетам беларускай мовы Мінскага абласнога інстытута ўдасканалення настаўнікаў. Працаваў у Нацыянальным інстытуце адукацыі, быў галоўным рэдактарам часопіса «Беларуская мова і літаратура».
Remove ads
Навуковая дзейнасць
Аўтара шматлікіх навукова-метадычных прац па праблемах педагогікі і мовазнаўства добра вядома ў Беларусі і за яе межамі. Пра актыўную творчую дзейнасць даследчыка сведчаць больш за сто навуковых прац. Ім напісаны шматлікія артыкулы, вучэбныя праграмы па беларускай мове. Васіль Протчанка лічыў, што роднае слова адыгрывае выключную ролю ў станаўленні светапогляду маладых людзей, у фарміраванні іх духоўнасці.
Remove ads
Узнагароды
Медалі Францыска Скарыны, «За працоўныя заслугі», «Ветэран працы».
Бібліяграфія
- Шматаспектны аналіз пры вывучэнні сінтаксісу беларускай мовы : вучэб. дапаможнік для студэнтаў беларускіх аддзяленняў філалагіч.факультэтаў пед.ін-таў / Васіль Ульянавіч Протчанка. — Мінск : Вышэйшая школа, 1987. — 144 с.
- Развіццё мовы малодшых школьнікаў : зборнік навуковых прац / пад рэд. В. У. Протчанкі (адказ.рэд.) і У. М. Вярбілы; М-ва асветы БССР, Навук.-даслед. ін-т педагогікі. — Мінск : НДіП, 1976. — 112 с.
- Дыдактычны матэрыял па беларускай мове : 7 клас : дапаможнік для настаўніка / Васіль Ульянавіч Протчанка. — Мінск : Народная асвета, 1986. — 125 с.
- Дыдактычны матэрыял па беларускай мове для 4 класа школ з рускай мовай навучання / Васіль Ульянавіч Протчанка, Георгій Андрэевіч Ткацэвіч. — Мінск : Народная асвета, 1980.
- Беларуская мова : вучэб.дапаможнік для 10 класа агульнаадукацыйных устаноў / Васіль Ульянавіч Протчанка, В. П. Протчанка. — Мінск : НІА, 2006. — 256 с.
- Вывучэнне сінтаксісу ў школе : словазлучэнне, просты сказ / Васіль Ульянавіч Протчанка. — Мінск : Народная асвета, 1984. — 140 с.
- Вывучэнне сінтаксісу ў школе : складаны сказ / Васіль Ульянавіч Протчанка. — Мінск : Народная асвета, 1989. — 127 с.
Remove ads
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads