Катловіца
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Катло́віца[1] (трансліт.: Katlovica, руск.: Котловица) — вёска ў Брагінскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Малейкаўскага сельсавета.
Remove ads
Геаграфія
Размяшчэнне
У 10 км на ўсход ад Брагіна, 34 км ад чыгуначнай станцыі Хойнікі (на галінцы Васілевічы — Хойнікі ад лініі Калінкавічы — Гомель), 124 км ад Гомеля.
Водная сістэма
На поўдні і захадзе меліярацыйныя каналы.
Транспартная сістэма
Транспартныя сувязі па прасёлкавай, затым аўтадарозе, якая злучае Брагін з аўтадарогай Рэчыца-Лоеў.
Планіроўка складаецца з просталінейнай шыротной вуліцы, забудаванай двухбакова, драўлянымі хатамі сядзібнага тыпу.
Гісторыя
Па пісьмовых крыніцах вядомая з XVI стагоддзя, як вёска ў валоданні князя Вішнявецкага, а ва 2-й палове XVII стагоддзя — Каняцпольскіх. Пасля 2-га раздзела Рэчы Паспалітай (1793 год) у складзе Расійскай імперыі. Паводле перапісу 1897 года ў Брагінскай воласці Рэчыцкага павета Мінскай губерні. У 1931 годзе арганізаваны калгас. Паводле перапісу 1959 года ў складзе калгаса «Пераможца» (цэнтр — вёска Малейкі), быў клуб.
Насельніцтва
Колькасць
- 2004 год — 53 гаспадаркі, 105 жыхароў.
Дынаміка
- 1850 год — 19 двароў.
- 1897 год — 28 двароў, 205 жыхароў (паводле перапісу).
- 1908 год — 33 двары, 274 жыхара.
- 1930 год — 55 двароў, 322 жыхара.
- 1959 год — 519 жыхароў (паводле перапісу).
- 2004 год — 53 гаспадаркі, 105 жыхароў.
- 2006 год (01.01.2006) — 53 гаспадаркі, 101 чалавек, з якіх 1 ва ўзросце да 16 гадоў, 40 — у працаздольным і 60 — старэйшым за працаздольны.
Remove ads
Зноскі
- Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads