Васіль Фядосавіч Юхімук

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Васіль Фядосавіч Юхімук (нар. 26 студзеня 1954, в. Лукава, Маларыцкі раён, Брэсцкая вобласць) — беларускі дзяржаўны дзеяч, Ганаровы грамадзянін Маларыцкага раёна.

Хуткія факты Васіль Фядосавіч Юхімук, дэпутат Вярхоўнага Савета Беларусі ...
Remove ads

Біяграфія

Працоўную дзейнасць пачаў у 1971 годзе паляводам калгаса «Чырвоны партызан», затым служыў у Савецкай арміі. У 1981 годзе скончыў Беларускую дзяржаўную сельскагаспадарчую акадэмію, атрымаў дыплом інжынера-механіка. У 1984—1989 гадах працаваў вызваленым сакратаром партарганізацыі калгаса «1 Мая» Маларыцкага раёна.

З 3 лютага 1989 года працаваў на пасадзе старшыні калгаса «17 Верасня» Маларыцкага раёна. У 2003 года гаспадарка пераўтворана ў сельскагаспадарчы вытворчы кааператыў «Дарапеевiчы».

З’яўляўся дэпутатам Чарнянскага сельскага Савета дэпутатаў, Маларыцкага раённага Савета дэпутатаў, Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь 13 склікання, Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, членам камісіі па аграрных пытаннях.

Remove ads

Узнагароды

Узнагароджаны ордэнам Айчыны ІІІ ступені (2018), медалём «За трудовое отличие» (1975), Ганаровай граматай Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў, Граматамі Маларыцкага раённага Савета дэпутатаў і райвыканкама і інш. У лістападзе 2018 года за значны ўклад у сацыяльна-эканамічнае развіццё Маларытчыны прысвоена званне «Ганаровы грамадзянін Маларыцкага раёна».

4 верасня 2024 года прысвоена ганаровае званне «Заслужаны работнік сельскай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь»[1].

Remove ads

Зноскі

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads