Васіль Фёдаравіч Загайнаў
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Васіль Фёдаравіч Загайнаў (1903—1943) — удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, кулямётчык 3-й роты 1185-га стралковага палка (356-я стралковая дывізія, 89-й стралковы корпус, 61-я армія, Цэнтральны фронт), яфрэйтар. Герой Савецкага Саюза.
Remove ads
Біяграфія
Нарадзіўся 13 студзеня 1903 года ў вёсцы Лопаўцы Пектубаеўскага сельсавета Новатар’яльскага раёна Марыйскай АССР, у сялянскай сям’і. Рускі.
Скончыў 7 класаў Пектубаеўскай школы. Працаваў рахункаводам у калгасе. Беспартыйны.
У Чырвоную Армію быў прызваны ў студзені 1942 года і адразу накіраваны ў дзеючую армію. Кулямётчык 1185-га стралковага палка яфрэйтар Загайнаў 4 кастрычніка 1943 года ў баі за плацдарм на правым беразе Дняпра ў раёне вёскі Піркі (Брагінскі раён Гомельскай вобласці) агнём з кулямёта адбіў атаку праціўніка, знішчыўшы пры гэтым дзясяткі гітлераўцаў. Сваімі дзеяннямі стварыў умовы для пераадолення воднай перашкоды стрелковыми падраздзяленнямі палка. Загінуў у гэтым баі.
Пахаваны ў брацкай магіле ў вёсцы Піркі.
Remove ads
Узнагароды
- Званне Героя Савецкага Саюза Васілю Фёдаравічу Загайнаву прысвоена 15 студзеня 1944 года [1].
- Узнагароджаны ордэнам Леніна.
Памяць
- У. с. Пектубаева Новатар’яльскага раёна, дзе вучыўся Герой, яму ўзведзены помнік.
- Імя В. Ф. Загайнава носяць школы ў вёсцы Пектубаева Новатар’яльскага раёна і ў вёсцы Піркі Гомельскай вобласці ў Беларусі.
- У Марый Эл праводзіцца Рэспубліканскі турнір па грэка-рымскай барацьбе памяці Героя Савецкага Саюза, ураджэнца вёскі Пектубаева Новатар’яльскага раёна — Загайнава Васіля Фёдаравіча[2].
- Мемарыяльная дошка ў памяць аб Загайнаве ўстаноўлена Расійскім ваенна-гістарычным таварыствам на будынку Пектубаевской сярэдняй школы Новатар’яльскага раёна, дзе ён вучыўся.
Зноскі
- Указ Президиума Верховного Совета СССР «О присвоении звания Героя Советского Союза генералам, офицерскому, сержантскому и рядовому составу Красной Армии» от 15 января 1944 года // Ведомости Верховного Совета Союза Советских Социалистических Республик : газета. — 1944. — 23 января (№ 4 (264)). — С. 1.
Remove ads
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads