Васіль Фёдаравіч Праскураў

From Wikipedia, the free encyclopedia

Васіль Фёдаравіч Праскураў
Remove ads

Васіль Фёдаравіч Праскураў (25 жніўня 1926, в. Негаціна, Дубровенскі раён, Віцебская вобласць — 22 мая 1987, Ганцавічы, Брэсцкая вобласць) — беларускі пісьменнік, публіцыст. Заслужаны дзеяч культуры Беларусі (1968).

Хуткія факты Васіль Фёдаравіч Праскураў, Асабістыя звесткі ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. Напярэдадні Вялікай Айчыннай вайны скончыў Сваташыцкую няпоўную сярэднюю школу. У 1945 прызваны ў Савецкую Армію. Да 1950 служыў карэспандэнтам армейскай газеты «За честь Родины» ў Аўстрыі, Венгрыі і Германіі. У 1950—1958 — старшыня Ганцавіцкага райспажыўсаюза, экстэрнам скончыў Брэсцкую гандлёва-кааператыўную школу. У 1964 завочна скончыў факультэт журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта імя У. І. Леніна. У 1958—1962 — працаваў у ляхавіцкай раённай газеце «Будаўнік камунізму», з 1966 — рэдактар газеты «Савецкае Палессе». Член Саюза пісьменнікаў СССР (1987). Узнагароджаны медалямі. Заслужаны дзеяч культуры БССР (1968). Першы літаратурна-крытычны артыкул апублікаваў у 1950. Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР імя П. М. Лепяшынскага (1986) за кнігу «Пакланіся зямлі-карміцельцы». У Ганцавічах на доме, дзе ён жыў Архівавана 13 чэрвеня 2016., і на будынку рэдакцыі, у якой працаваў Архівавана 16 лістапада 2015., у яго гонар устаноўлены мемарыяльныя дошкі. Яго імя носяць цэнтральная раённая бібліятэка і вуліца, на якой жыў пісьменнік.

Да святкавання 90-годдзя з дня нараджэння на сайце УК «Ганцавіцкі раённы краязнаўчы музей» створана віртуальная выстаўка Васіль Праскураў. «На зямлі сярод людзей» Архівавана 27 сакавіка 2018..

Remove ads

Творы

Аўтар кніг публіцыстыкі «Святая сівізна» (1966), «Трое з-за Лані» (1967), «Людзі-суседзі» (1974), «Пакажы чалавеку дарогу» (1979), «Пакланіся зямлі-карміцельцы» (1982), «Чорны хлеб» (1984).

Літарaтура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads