Васіль Фёдаравіч Токараў
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Васіль Фёдаравіч Токараў (6 (19) жніўня 1913, Дніпроўскэ, Днепрапятроўская вобласць — 4 ліпеня 1944, Пухавіцкі раён) — удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза.
Remove ads
Біяграфія

На франтах Вялікай Айчыннай вайны з чэрвеня 1942 года — наводчык гарматы знішчальнага процітанкавага артылерыйскага палка, гвардыі малодшы сяржант.
Удзельнік вызвалення Пухавіччыны. 4 ліпеня 1944 года ўдзельнічаў у адбіцці 6 контратак праціўніка каля вёскі Вузляны Рудзенскага раёна. Замяніўшы камандзіра гарматы, адбіў 5 контратак, знішчыў каля 150 гітлераўцаў. Паранены, не пакінуў поля бою. Памёр ад ран 4 ліпеня 1944 года. Пахаваны ў г. Мар’іна Горка. Яго імем названа вуліца ў гарадскім пасёлку Каз Кемераўскай вобласці і ў горада Мар’іна Горка.
У 1950 годзе на магіле ў Мар’інай Горцы пастаўлены помнік — скульптура воіна[1].
Remove ads
Зноскі
- ВЕЧНА Ў ПАМЯЦІ НАРОДНАЙ(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 20 кастрычніка 2016. Праверана 17 сакавіка 2020.
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads