Васілёк рэйнскі
від раслін From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Васілёк рэйнскі[1] (Centaurea rhenana) — травяністая расліна роду Васілёк (Centaurea) сямейства Астравыя (Asteraceae).
Remove ads
Апісанне
Двухгадовая расліна вышынёю 30—80 см. Сцябло ад сярэдзіны разгалінаваныя, усе галінкі падоўжаныя. Лісце перыста-рассечанае, укрытае кропкавымі залозкамі, ніжняе на чаранках, сярэдняе і верхняе сядзячае, самае верхняе часта суцэльнае. Кветкавыя кошыкі ружовыя. Абгортка яйцападобная, лісцікі яе пераходзяць у калючку.
Пашырэнне
Пашыраны ва ўмераным поясе Сярэдняй Еўропы і Паўночнай Амерыкі. На тэрыторыі Беларусі трапляецца ў паўднёвых раёнах. Расце па сухіх адкрытых мясцінах — узлесках, пясчаных буграх, уздоўж дарог. Цвіце ў ліпені—верасні.
Зноскі
- Кудрашова М. Г., Пашына Г. В. Васілёк // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1. Ааліты — Гасцінец / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 575 с., іл. — 10 000 экз.. — С. 418-419
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads