Ватачнік

From Wikipedia, the free encyclopedia

Ватачнік
Remove ads

Ватачнік[1] (Asclepias) — род травяністых раслін падсямейства Asclepiadoideae сямейства кутровых.

Хуткія факты Навуковая класіфікацыя, Міжнародная навуковая назва ...
Remove ads

Апісанне

Род уключае каля ста шматгадовых траў, паўкустоў і кустоў, распаўсюджаных у Паўночнай і Паўднёвай Амерыцы, Афрыцы. Сярод іх — як вечназялёныя, так і тыя, у якіх лісце ападае. Тканкі раслін выдзяляюць атрутны млечны сок, здольны выклікаць раздражненне скуры, асабліва з адначасовага ўздзеяння сонечных прамянёў. Некаторыя віды роду культывуюць як дэкаратыўныя расліны. Моцны пах кветак прыцягвае многіх насякомых.

Падчас паспявання лісцянкі лопаюцца, адкрываючы насенне з белымі пухнатымі валасінкамі. Дзякуючы валасінкам насенне лёгка разлятаецца, як мы гэта назіраем у дзьмухаўца. Калі адарваць кавалачак ліста або надламіць сцябло, з’явіцца млечны сок, які змяшчае невялікую колькасць каўчуку, што таксама знаходзіць сваё прымяненне. Дзякуючы соку, які змяшчае яшчэ і моцныя эфірныя алеі, расліна практычна не схільная да нападаў шкоднікаў.

Ватачнік сірыйскі (Asclepias syriaca) — адна з самых распаўсюджаных пустазельных раслін у Паўночнай і Паўднёвай Амерыках і Еўропе.

Remove ads

Віды

Некаторыя віды:

Паводле базы дадзеных The Plant List (2013), род уключае 215 відаў[2]. Некаторыя з іх:

  • Asclepias curassavica L.
  • Asclepias incarnata L.
  • Asclepias linaria Cav.
  • Asclepias syriaca L. typus[3] Ватачнік сірыйскі
  • Asclepias tuberosa L.

Зноскі

  1. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 20. — 160 с. 2 350 экз.
  2. Asclepias (англ.). The Plant List. Version 1.1. (11 кастрычніка 2013). Праверана 11 ліпеня 2016.
  3. Звесткі пра род Asclepias у базе даных Index Nominum Genericorum Міжнароднай асацыяцыі па таксанаміі раслін (IATP). (англ.) (Праверана 11 ліпеня 2016)

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads