Вацлаў Жылінскі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ва́цлаў Жылі́нскі (1 сакавіка 1803, Віленская губерня — 23 красавіка 1863, Санкт-Пецярбург) — рымска-каталіцкі дзеяч. Біскуп віленскі (з 1848), архібіскуп магілёўскі (з 1856), мітрапаліт.
Remove ads
Біяграфія
Скончыў Віленскую духоўную акадэмію, пасвечаны ў святары ў 1826, быў дэканам Мінскай кафедры; з 1827 — рэгент і прафесар Мінскай духоўнай семінарыі і пробашч у Івянцы. Канонік мінскага капітула з 11 красавіка 1829.
10 чэрвеня 1829 выехаў у Пецярбург у якасці асэсара Рымска-каталіцкай духоўнай калегіі.
З 1832 — прэлат віленскага капітула, з лістапада 1846 — адміністратар Віленскай дыяцэзіі, з 3 ліпеня 1848 — біскуп віленскі (кансекраваны 17 снежня 1848 у касцёле Св. Кацярыны ў Пецярбургу).
У верасні 1856 Папа Пій IX пагадзіўся з пажаданнем Аляксандра II прызначыць В. Жылінскага архібіскупам Магілёўскім, і 9 снежня 1856 ён атрымаў палій архібіскупа.
Remove ads
Зноскі
- Catholic-Hierarchy.org — USA: 1990. Праверана 20 кастрычніка 2020.
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads