Вацлаў Пануцэвіч
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Вацлаў Язэпавіч Пануцэвіч, сапраўднае да 1945 года Папуцэвіч (2 студзеня 1910, Малая Альшанка каля Гродна — 25 жніўня 1991, Чыкага; Псеўданімы: Мікола Волаціч, Volacic Mikola, Volacic M.; Крыптанімы: В. П.) — беларускі палітычны і рэлігійны дзеяч, гісторык.
Remove ads
У даваенны час
Паходзіў з сям’і беларусаў-католікаў. У 1920-я гады вучыўся ў польскіх гімназіях у Гродне і Вільні, служыў у польскім войску. У 1934-1935 гадах вучыўся ў Віленскай духоўнай каталіцкай семінарыі. Быў выключаны з ліку клірыкаў за беларускую дзейнасць. З 1935 вучыўся на юрыдычным факультэце Універсітэта Стэфана Баторыя ў Вільні[2].
Удзельнічаў у працы «Акадэміцкага кола сяброў Беларусаведы» (1936—1939). Адзін з арганізатараў «руху маладых адраджэнцаў». З 1935 г. член БХД. З 1 снежня 1935 г. член рэдкалегіі «Студэнцкай Трыбуны», маладзёвага дадатку да «Беларускай Крыніцы». У 1935—1938 гадах быў рэдактарам часопіса «25 сакавіка» (лістапад 1936 — сакавік 1938). З 26 лютага 1936 года сакратар Віленскага аддзела БІГіК.
Пасля расколу БХД у 1936 належаў да «Беларускага фронту» ксяндза Вінцэнта Гадлеўскага. Прымаў удзел у выданні газеты «Беларускі фронт». За надрукаваны рэдакцыйны артыкул «Залежнасць ці незалежнасць» у № 3 «Беларускага фронту» за 30 жніўня 1938 г. быў асуджаны на год турмы ўмоўна.
Remove ads
У час вайны
На пачатку 2-й сусветнай вайны ў верасні 1939 года мабілізаваны ў 81-ы стралковы полк, які фарміраваўся ў Гродне. 22 верасня 1939 годзе, пасля заняцця савецкімі войскамі Гродна, трапіў у палон. Вызвалены і жыў у Гродне.
Паводле Б. Грабінскага, прыкладна ў 1940 годзе да Пануцэвіча ў Гродна ад варшаўскіх беларусаў (кс. В. Гадлеўскага, М. Шчорса і інш.) прыбыў сувязны, які адначасова быў агентам НКУС, але Пануцэвіч «адразу западозрыў, што пасылаюць хлопца бальшавікі, і заявіў у НКУС».
Вядома, што нейкі Пануцэвіч у 1940 годзе выкладаў у гродзенскай школе № 1 беларускую мову і літаратуру. Дакладна вядома, што ўвосень 1941 года Пануцэвіч жыў у Гродне па адрасе вуліца Паўночная, 5.
З пачаткам нямецкай акупацыі ў кастрычніку 1941 года разам з А. Русаком Пануцэвіч ездзіў у Вільню каб наладзіць сувязь з Віленскім БНК. Вёў настаўніцкія курсы пры Гродзенскім БНК. 27 кастрычніка 1941 года разам з Я. Малецкім сустракаўся з гродзенскім епіскапам Антоніем па справе беларусізацыі праваслаўнай царквы і арганізацыі ў Гродне беларускай праваслаўнай семінарыі.
Паводле Я. Малецкага, кандыдатура Пануцэвіча разглядалася мясцовымі нямецкімі ўладамі на пасаду бургамістра Гродна.
У сярэдзіне лістапада 1941 года пераехаў з Гродна ў Баранавічы. У 1941—1944 гадах працаваў у падкантрольнай немцам адміністрацыі акругі Баранавічы[3].
Remove ads
На эміграцыі
З 1944 года ў эміграцыі — спачатку ў Германіі, у перасыльных лагерах, дзе займаўся арганізацыяй беларускага скаўтынгу, а пасля 1949 года — у ЗША.
Жыў у Чыкага. Узначальваў Задзіночанне беларускіх скаўтаў на чужыне. Кіраўнік скаўцкай дружыны «Арлы» ў Чыкага. У 1950 годзе — сакратар Беларуска-амерыканскай нацыянальнай рады, з мая 1950 — віцэ-старшыня Беларуска-амерыканскага каталіцкага таварыства.
У пачатку 1960-х гадоў заснаваў выдавецтва «Беларуская выдавецкая сябрына». Выдаваў рэлігійна-гістарычныя часопісы: «Беларуская царква» (выдаваўся кірыліцай), «Літва» (лацінкай).
Быў жанаты з дачкой Эдварда Будзькі — Ірэнай.
Пахаваны на могілках Святога Адальберта ў Найлсе , прыгарадзе Чыкага. Там жа пахаваныя яго родныя[4].
Творчасць
Пакінуў значную творчую спадчыну.
Апрацоўваў і выдаваў казкі, чытанкі, пераклаў на беларускую мову «Падарожжа Гулівера да волатаў…» Дж. Свіфта[5], напісаў некалькі кніжак пра беларускі скаўтынг. Зрабіў пераклад літургіі св. Іаана Залатавуста (Чыкага, 1958), якім карысталіся ў беларускай грэка-каталіцкай Спаскай царкве ў Чыкага.
Асноўны масіў яго літаратурнага наробку — творы па гісторыі Беларусі:
- «Zamojdz і Litva: Roznyja krainy і narody» (Чыкага, 1953—1954),
- «З гісторыі Беларусі або Крывіччыны-Літвы» (Чыкага, 1965),
- «Крывіцкая этнаграфічная прастора»,
- «Зь гісторыі вышэйшых школ у Беларусі. 1. Віленская акадэмія»,
- «Пачаткі хрысьціянства на нашых землях»,
- «Плян Агінскага 1811 г.»,
- «Сьв. Афрасіньня Полацкая» («Бібліятэчка „БГА“», ?),
- «З гісторыі Беларусі альбо Крывіччыны-Літвы»,
- «Вінцэсь Гадлеўскі…» («Спадчына», 1993),
- «Літва і Беларусь»,
- «Берасьцейская вунія» («Бібліятэчка „БГА“», ?),
- «Сьвяты Язафат Кунцэвіч» (Чыкага, 1963; Полацк, «Сафія», 2000),
- «Паўстаньне 1863 на Беларусі»,
- «Гарадзеншчына ў нацыянальным руху ў 1918—1919 гадах» («Бацькаўшчына», 1960-я; «Пагоня», 1994),
- «Беларуская Аўтакефальная Праваслаўная Царква» («Бібліятэчка „БГА“», ?).
Шырока супрацоўнічаў з беларускім эмігранцкім перыядычным друкам («Бацькаўшчына», «Беларус» і інш.). Большасць твораў маюць вялікі аб’ём, яны выходзілі зусім малымі накладамі.
Быў адным з папярэднікаў (разам з Я. Лёсікам і П. Урбанам) «ліцвінізму», паранавуковай тэорыі, якая аспрэчвае сувязь цяперашняй Літвы і цяперашніх літоўцаў з гістарычнай Літвой. У 2014 годзе, з ініцыятывы сучаснага прыхільніка «ліцвінісцкай» тэорыі Анатоля Тараса, перавыдадзена Папуцэвічава кніга «Літва і Жамойдзь. Розныя краіны і народы»[6].
Remove ads
Зноскі
- Library of Congress Authorities — Library of Congress. Праверана 14 чэрвеня 2025.
- Жыццяпіс з асабістай справы студэнта Віленскага ўніверсітэта.
- Малецкі Я. Пад знакам Пагоні. Таронта, Пагоня, 1976.
- Swift, J. Падарожжа Гулівэра да волатаў у краіне Бробзынгнаг. Пераклаў В. П. [Вацлаў Пануцэвіч]. Фленсбург, 1949.
- В. Папуцэвіч. Літва і Жамойдзь. Розныя краіны і народы. Мінск, 2014. 304 с.
Remove ads
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads