Вацлаў Таліх

From Wikipedia, the free encyclopedia

Вацлаў Таліх
Remove ads

Ва́цлаў Та́ліх (чэшск.: Václav Talich; 28 мая 1883, Кромержыж — 16 сакавіка 1961, Бераўн) — чэшскі дырыжор і скрыпач, педагог.

Хуткія факты Вацлаў Таліх, Род дзейнасці ...
Remove ads

Біяграфія

У 18971903 гадах вучыўся як скрыпач у Пражскай кансерваторыі ў Яна Маржака і Отакара Шэўчыка, затым нядоўга працаваў у Берлінскай філармоніі, але з-за праблем са здароўем пакінуў Берлін.

Сваю дзейнасць як дырыжор пачаў у 1904 годзе ў Адэсе, працуючы канцэртмайстарам у гарадскім оперным тэатры. У 19051907 гадах працаваў і выкладаў у Тбілісі, у 19081912 гадах узначальваў Славенскі філарманічны аркестр у Любляне, затым у 1912—1915 гадах працаваў у Пльзені. У 19191931, 19341941 гадах галоўны дырыжор Чэшскага філарманічнага аркестра. У 1931—1932 гадах працаваў у Швецыі.

У 1935 годзе быў прызначаны кіраўніком Нацыянальнага тэатра ў Празе. У 1945 годзе быў вымушаны пакінуць пост па прычыне зачынення тэатра немцамі падчас Другой сусветнай вайны. Пасля заканчэння вайны зноў заняў пост, але ў 1947 годзе быў звольнены. Паўторна займаў пост у 1948 годзе, але ў гэтым жа годзе быў звольнены. У 19461948 гг. узначальваў створаны ім са студэнтаў Пражскай кансерваторыі Чэшскі камерны аркестр[7]. У 1949 годзе ўзначаліў створаны ім Славацкі філарманічны аркестр у Браціславе (да 1952 года).

У 1957 годзе атрымаў званне народнага артыста ЧССР.

Таліх займаўся выкладчыцкай дзейнасцю. Сярод яго вучняў Чарлз Макерас, Карэл Анчэрл і інш. Вядомы сваімі інтэрпрэтацыямі чэшскіх кампазітараў Антаніна Дворжака, Бедржыха Сметаны, Іозефа Сука. Шмат зрабіў для ўключэння опер Леаша Яначака ў рэпертуары тэатраў. Склаў сімфанічную сюіту з оперы Яначэка «Прыгоды ліскі-хітрухі».

Remove ads

Увекавечанне памяці

• У ранейшыя гады ў Празе праходзіў Конкурс імя Вацлава Таліха.

Зноскі

1. Václav Talich // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.

2. Národní autority České republiky Праверана 23 лістапада 2019.

3. Талих Вацлав // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.

4. abART Праверана 1 красавіка 2021.

5. BillionGraves — 2011.

6. Vědecká knihovna v Olomouci Václav Talich // REGO Праверана 1 красавіка 2024.

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads