Вацлаў з Шамотул

From Wikipedia, the free encyclopedia

Вацлаў з Шамотул
Remove ads

Вацлаў з Шамотул[3], Шаматульчык, Шаматульскі (польск.: Wacław z Szamotuł, 1526 ці 1529, Шаматулы — 1567 ці 1568, Вільня) — польскі паэт, кампазітар, прадстаўнік усходнееўрапейскага Адраджэння[3].

Хуткія факты Вацлаў з Шамотул, Асноўная інфармацыя ...
Remove ads

Біяграфія

Шаматулы — гэта невялікае мястэчка непадалёк ад Познані. Навучаўся ў Акадэміі Любранскага  (англ.) ў Познані і ў кракаўскім Ягелонскім універсітэце. Вацлаў быў вучнем вядомага польскага тэарэтыка, педагога і кампазітара Себасцьяна з Фельштына  (руск.). Наогул, Шаматульскі быў вядомы як сапраўдны чалавекам эпохі Адраджэння, бо ведаў таксама такія разнастайныя навукі, як права, матэматыку і філасофію — у прыватнасці арыстоцелеву. Акрамя таго, што Вацлаў складаў музыку, ён праславіўся яшчэ і як паэт і спявак.

Талент і шматбаковасць Вацлава дазволілі яму ўжо ў досыць юным узросце — у 1547 ці 1548 годзе — стаць прыдворным спеваком і кампазітарам караля Жыгімонта Аўгуста. Тым не менш, ён не быў абавязаны навучаць маладых спевакоў, верагодна, з-за цяжкасцяў з голасам. У 1555 Вацлаў пакідае Кракаў, атрымаўшы званне «каралеўскага кампазітара».

З 1555 г. працаваў у Радзівіла Чорнага[3].

Але геніяльная адоранасць майстра не змагла рэалізавацца ў поўнай меры. Яго бліскучая творчая дзейнасць не працягвалася доўга — ён памёр зусім маладым.

Remove ads

Творчасць

Адзін з самых знакамітых польскіх кампазітараў эпохі Адраджэння. Нягледзячы на кароткае жыццё, Вацлаў з Шамотул па праву лічыцца першым з польскіх кампазітараў, хто атрымаў шырокае прызнанне не толькі на радзіме, але і за мяжой. У яго творах, як свецкіх, так і духоўных, адзначаюць лірычную накіраванасць зместу і тонкасць каларыту. Вацлава адрознівала высокае поліфанічнае майстэрства, а мелодыка яго твораў была блізкая народна-песеннаму складу.

Сярод твораў Вацлава з Шамотул вылучаюцца матэты, напісаныя з шырокім выкарыстаннем імітацыйнай тэхнікі, яны адрозніваюцца тонкім пачуццём гарманічнага стылю, насычаны жывым, эмацыйным зместам, тыповым для свецкай лірыкі гуманістаў[3]. Вацлаў з Шамотул пісаў галоўным чынам на лацінскія тэксты; у перыяд блізкасці кальвіністам — на польскія. Большасць твораў Вацлава з Шамотул была напісана для хору a capella.

Яго матэты «In te Domine speravi» і «Ego sum pastor bonus» былі першымі польскімі музычнымі кампазіцыямі, апублікаванымі за мяжой.

Творы

Матэты лацінскія:

Песні польскія (верагодна, усе 1550):

  • Christe, qui lux es et dies, па-польску (Хрысце, дню нашай светласці, словы Мікалай Рэй)
  • Modlitwa, gdy dziatki spać idą (Малітва, калі дзеці спаць ідуць, вечаровая песня, словы Анджэй Тшэцескі  (польск.))
  • Pieśń o narodzeniu Pańskim (Песня пра нараджэнне божае…, словы Якуб з Ільжы польск.: Jakub z Iłży?)
  • Powszednia spowiedź (Апошняя споведзь (Ах, мой нябесны Пане), словы Анджэй Тшэцескі)

псалмы ў польскім перакладзе:

  • Błogosławiony człowiek (Дабраславёны чалавек, Псалом 1. у перакладзе Анджэя Тшэцескага)
  • I któż będzie przemieszkiwał (Domine, quis habitabit, Псалом 14. у перакладзе Анджэя Тшэцескага)
  • Nakłoń, Panie, ku mnie ucho Twoje (Inclina, Domine, aurem Tuam, Psalm 86. (85.) у перакладзе Мікалая Рэя)
  • Alleluia, chwalcie Pana (Laudate Dominum omnes gentes, Псалом 117. (116.) у перакладзе Мікалая Рэя?)

Ён таксама з’яўляецца аўтарам наступных твораў: Dekalog mniejszy, Dekalog więtszy, Pieśń a prośba człowieka krześcijańskiego.

Акрамя таго, вядома, што ён склаў 8-галосныя Mszę, Lamentacje i pasję і шэраг іншых твораў на лацінскай мове.

Remove ads

Творчая спадчына

Ён памёр рана, і толькі нешматлікія з яго прац захаваліся. Па словах Шымана Старавольскага, які напісаў першую кароткую біяграфію Вацлава, «калі б бог дазволіў пражыць яму даўжэй, палякі не мелі б патрэбы зайздросціць італьянцам іх Палестрына, П'етра Лапі  (італ.) і Віадана  (руск.)».

Музычныя творы Вацлава з Шамотул былі выдадзеныя пры яго жыцця ў Кракаве, Нюрнбергу і Кёнігсбергу. Большасць з іх згублена. Захаваліся і былі перавыдадзеныя 4-галосныя матэты, 7 4-галосных песень, 4- і 6-галосныя службы. З яго паэтычных твораў захаваліся 3 лацінскіх вершы.

Сувязь з беларускай культурай

Блізка далучаўся да беларускай культуры[3].

Некаторыя яго мелодыі выдадзены ў Брэсце ў 1558 г., яго твор «Змяркаецца» ў свой час выконваў хор хлопчыкаў Сярэдняй спецыяльнай музычнай школы пры Беларускай кансерваторыі ў Мінску (цяпер Рэспубліканскі вучэбны комплекс гімназія-каледж пры Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі)[3].

Зноскі

  1. Deutsche Nationalbibliothek Record #103959114 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 14 жніўня 2015.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q27302'></a><a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q36578'></a>
  2. Wacław z Szamotuł // NUKAT — 2002.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q11789729'></a>
  3. ВАЦЛАЎ з Шамотул(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 1 мая 2019. Праверана 30 кастрычніка 2013.
Remove ads

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads